«Мець сусветна вядомую гас­ці­ні­цу – прын­цы­по­ва важ­на для ста­лі­цы»

13.02.2014 - Новости

«Мець сусветна вядомую гас­ці­ні­цу – прын­цы­по­ва важ­на для ста­лі­цы»

Коль­кі Мінск мяр­куе за­раб­ляць на ту­рыс­тах, ці маг­чы­ма яшчэ па­бу­да­ваць жыл­лё ў ме­жах МКАД, ча­го каш­туе пра­клас­ці адзін кі­ла­метр ста­ліч­на­га мет­ро і коль­кі сем’­яў сё­ле­та атры­ма­юць арэнд­ныя ква­тэ­ры… На гэ­тыя і ін­шыя тэ­мы з жур­на­ліс­та­мі пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі гу­та­рыў стар­шы­ня Мінск­ага га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Мі­ка­лай ЛА­ДУЦЬ­КА, паведамляе «Звязда».

У са­ка­ві­ку–кра­са­ві­ку ста­лі­цу ча­кае цэ­лая ча­ра­да ад­крыц­цяў но­вых гас­ці­ніц. Але не­ка­то­рыя па­чы­на­юць пра­цу ўжо ця­пер. Так, ня­даў­на бы­лі ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю гас­ці­ні­цы на ву­лі­цах На­ра­чан­скай, Але­га Ка­ша­во­га.

– На­ступ­ная на­ша за­да­ча, якая па­він­на быць рэа­лі­за­ва­на пас­ля Чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, – гэ­та каб па­бу­да­ва­ныя аб’­ек­ты пра­ца­ва­лі з на­груз­кай і пас­ля ме­ра­пры­ем­ства, – ад­зна­чыў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка. – Го­рад без раз­віц­ця ўя­віць нель­га, але яго маш­та­бы па­він­ны быць су­раз­мер­ны­мі з ты­мі па­трэ­ба­мі, якія сён­ня ёсць у га­рад­скім ася­род­дзі. Ні­хто не за­стра­ха­ва­ны ад па­мы­лак, та­му яны ча­сам зда­ра­юц­ца. Гэ­та да­ты­чыць і сіс­тэ­мы га­рад­ско­га бу­даў­ніц­тва. Але ў пер­шую чар­гу важ­на, каб не­паў­тор­ны воб­лік Мін­ска быў пры­ем­ны яго жы­ха­рам, а так­са­ма шмат­лі­кім гас­цям, якія бу­дуць пры­яз­джаць у наш го­рад.

Як па­ве­да­міў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка, га­рад­скія ўла­ды па­ста­ві­лі са­бе мак­сі­ма­лісц­кую за­да­чу – атрым­лі­ваць ад ту­рыз­му да­ход у па­ме­ры 1 міль­яр­да до­ла­раў за год.

Так­са­ма стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма звяр­нуў ува­гу на тое, што ста­ла пры­чы­най ма­руд­на­га бу­даў­ніц­тва вя­лі­ка­га гас­ці­ніч­на­га комп­лек­су «Кем­пін­скі», перс­пек­ты­ва з’яў­лен­ня яко­га на пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці ў свой час вы­клі­ка­ла не­ад­на­знач­ную рэ­ак­цыю га­ра­джан.

– «Пад­вод­ныя плы­ні» пры ства­рэн­ні гэ­та­га аб’­ек­та за­клю­ча­лі­ся ў са­мім яго раз­мя­шчэн­ні (як вя­до­ма, бу­ды­нак ста­іць на бе­ра­зе Свіс­ла­чы). У гас­ці­ні­цы ёсць тры пад­зем­ныя па­вер­хі. Каб іх па­бу­да­ваць, за­пра­сі­лі кам­па­нію з За­па­рож­жа, якая мае вя­лі­кі во­пыт ства­рэн­ня гід­ра­тэх­ніч­ных збу­да­ван­няў. Ка­лі па­ча­лі пра­цу, уз­нік­ла шмат праб­лем з бу­рэн­нем, год да­вя­ло­ся ра­біць адзін толь­кі пад­му­рак, – рас­па­вёў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Гэ­тыя ака­ліч­нас­ці нель­га бы­ло пра­ду­гле­дзець у той мо­мант, ка­лі пры­ма­лі­ся ра­шэн­ні па тэр­мі­нах рэа­лі­за­цыі пра­ек­та. Мі­ка­лай Ла­дуць­ка вы­ка­заў дум­ку, што пры­сут­насць су­свет­на­га гас­ці­ніч­на­га апе­ра­та­ра, чые аб’­ек­ты пабудаваны ў 140 кра­і­нах све­ту, прын­цы­по­ва важ­ная для ста­лі­цы.

– Нас бу­дуць ад­кры­ваць праз гэ­та, – ад­зна­чыў стар­шы­ня гар­вы­кан­ка­ма.

Па сло­вах Мі­ка­лая Ла­дуць­кі, за­раз у «Кем­пін­скім» ужо вя­дуц­ца ра­бо­ты па аб­лі­цоў­цы фа­са­ду.

У 2014 го­дзе пла­ну­ец­ца ўвес­ці ў экс­плу­а­та­цыю 70 ты­сяч кв. м арэнд­на­га жыл­ля і 440 тыс. кв. м жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай для гра­ма­дзян, якія ма­юць па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Арэнд­ныя ква­тэ­ры атры­ма­юць ка­ля ты­ся­чы ста­ліч­ных сем’­яў.

– Мы збі­ра­ем­ся за­пра­сіць да су­пра­цоў­ніц­тва вя­ду­чыя прад­пры­ем­ствы, якія маг­лі б фі­нан­са­ва пад­тры­маць бу­даў­ніц­тва жыл­ля для сва­іх ра­бот­ні­каў. Гэ­та ак­ту­аль­на для фар­мі­ра­ван­ня кад­ра­ва­га рэ­сур­су і за­ма­ца­ван­ня су­пра­цоў­ні­каў на вы­твор­час­ці, – па­ве­да­міў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка.

Так­са­ма ён звяр­нуў ува­гу, што мес­ца для бу­даў­ніц­тва ў ме­жах Мін­скай каль­ца­вой аў­та­да­ро­гі з кож­ным го­дам усё менш. Па сло­вах стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма, у Еў­ро­пе ёсць га­ра­ды, дзе ўжо до­сыць даў­но амаль не бу­ду­юць жыл­лё. У той жа Пра­зе за год зда­ец­ца да 150 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў. Гэ­ты аб’­ём рэг­ла­мен­ту­ец­ца спе­цы­яль­ным ра­шэн­нем. Мінск тут не бу­дзе пер­ша­ад­кры­ва­льні­кам. Да та­го ж, на дум­ку Мі­ка­лая Ла­дуць­кі, пы­тан­не не­да­хо­пу жыл­ля ў нас ча­сам ста­віц­ца не зу­сім ка­рэкт­на. У ста­лі­цы на па­ляп­шэн­не жы­лых умоў прэ­тэн­дуе дзесь­ці 260 ты­сяч сем’­яў, не ма­юць ва ўлас­нас­ці ні ад­на­го квад­рат­на­га мет­ра толь­кі 40 ты­сяч з гэ­тай коль­кас­ці.

Мінск імк­лі­ва раз­ві­ва­ец­ца, а та­му пы­тан­не з’яў­лен­ня но­вых стан­цый мет­ро ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­ец­ца жы­ха­ра­мі са­мых роз­ных ра­ё­наў ста­лі­цы. Але ра­бо­ты па па­шы­рэн­ні сет­кі мет­ра­па­лі­тэ­на – спра­ва ня­тан­ная.

– Кошт ад­на­го кі­ла­мет­ра мет­ро на сён­ня скла­дае ад 50 да 70 міль­ё­наў до­ла­раў. А ка­лі га­ва­рыць пра мет­ро з са­мым су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем, то су­ма ўзрас­тае да 100 міль­ё­наў, – на­га­даў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка.

Што да­ты­чыць стан­цыі «Ма­лі­наў­ка», ад­крыц­ця якой даў­но ча­ка­юць мно­гія мін­ча­не, стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма ўдак­лад­ніў, што, згод­на з пра­ек­там, са­праўд­ны тэр­мін зда­чы яе ў экс­плу­а­та­цыю – каст­рыч­нік 2014 го­да, але пе­рад бу­даў­ні­ка­мі па­ста­ян­на ста­віц­ца за­да­ча тэр­мі­ны як ма­га больш ска­ра­чаць. Та­кім чы­нам ад­крыц­цё «Ма­лі­наў­кі» па-ра­ней­ша­му за­пла­на­ва­на на сё­лет­ні май.

Сён­ня ўжо па­стаў­ле­на за­да­ча па­чаць пра­ек­та­ваць чац­вёр­тую лі­нію ста­ліч­на­га мет­ра­па­лі­тэ­на. Гэ­та па­трэб­на для та­го, каб па­ра­лель­на з бу­даў­ніц­твам трэ­цяй лі­ніі рых­та­вац­ца да па­чат­ку ра­бот на чац­вёр­тай.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ

Рубрики: Гостиницы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах