https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вядомы архітэктар Ігар Байцоў выказаў сваё <u><a href="http://nn.by/?c=ar&;i=142720">меркаванне</a></u> аб катастрафiчнай змене аблiчча руiны Касцельнай вежы на Навагрудскiм замчышчы<span>. </span></p>

Замест унiкальнай рамантычнай руiны Касцельнай вежы сёння мы бачым нешта зусiм iншае.

З вонкавага боку мы цяпер бачым банальную, пазбаўленую характару вежу нейкай крэпасцi, падобную да многiх iншых, а з боку былога двара ад ранейшага выгляду не засталося нiчога. Тое, што з’явiлася, нагадвае недабудаваны катэдж з нечаканымi архiтэктурнымi ўпрыгожаннямi.

Перад рэстаўратарамi стаяла адказная задача. Можа быць, прыняты канструктыўны прынцып умацавання i быў адзiны мачымы, можа i так. Але быў не адзiны варыянт таго, як гэты прынцып ажыццявiць. Канфiгурацыя, памеры, матэрыялы дабудоваў, падрабязнасцi iх форм маглi б быць iншымi.

Да таго, рэшткi Касцельнай вежы з прыбудовамi накрылi дахам з вялiкiм вынасам карнiзаў у стылi ХІХ стагоддзя, што недапушчальна змянiла сiлуэт усяго гiстарычнага ансамбля.

Гэты дах быў зроблены быццам для таго, каб «гарантаваць цэласнасць цэглы». Калi гэта так, значыць, рэстаўратары перакулiлi шкалу каштоўнасцей з ног на галаву: парупiлiся аб захаванасцi сучаснай ненадзейнай цэглы i прынеслi для гэтага ў ахвяру прыгажосць i натуральнасць аблiчча ўнiкальнага старажытнага архiтэктурнага ансамбля, роўнага якому ў краiне няма.

Ансамбль Навагрудскага замчышча як унiкальнае спалучэнне выразнага рэльефу мясцовасцi, велiчных руiн i Фарнага касцёла побач — вялiкая нацыянальная каштоўнасць.

Тут адчуваўся подых гiсторыi, моцная экспрэсiя супрацьстаяння рэшткаў створанага нашымi продкамi стыхiям i часу. Тое, што там пачало з’яўляцца пад шыльдай цi то «кансервацыi», цi то «рэканструкцыi», бо тэрмiны ўвесь час блытаюцца, такiх пачуццяў выклiкаць не будзе.

Не будзем забывацца i аб тым, што iснаванне помнiка архiтэктуры ў стане маляўнiчых руiн на працягу стагоддзяў — гэта таксама Гiсторыя. Такiм сваiм выглядам рэшткi замка ўздзейнiчалi на свядомасць многiх пакаленняў беларусаў, былi для iх патрыятычным пасланнем продкаў, будзiлi i падтрымлiвалi памяць аб слаўным мiнулым Радзiмы.

Не выпадкова яны былi крынiцай натхнення многiх выбiтных мастакоў. У цяперашнiм выглядзе рэшткаў замка, не кранутых пераробкай, ёсць i трагiзм, i ўзнёсласць. Гэта своеасаблiвы артэфакт вялiкай культурнай значнасцi, якi пачаў катастрафiчна знiкаць цяпер на нашых вачах.

У допiсе засмучаюць розныя спробы напаўапраўдання здзейсненай пераробкi руiны.

Маўляў, i вежу ў Вiльнi дабудоўвалi, i Касцельнай вежы ў Навагрудку дадалi контрфорсы ў ХХ стагоддзi… Але тыя два выпадкi — прыклады эстэтычна бездакорнай працы рэстаўратараў, што зусiм не наш выпадак.

У допiсе прагучала прапанова замянiць цяперашняе пакрыццё нядаўна зробленага даха над Касцельнай вежай на дахоўку. Гэта толькi моцна пашкодзiла б выразнасцi ансамбля, якая цяпер у вялiкай ступенi ствараецца моцным кантрастам аблiчча руiн з Фарным касцёлам i па формах, i па матэрыялах, i па сiлуэце. Дах гэты кантраст змяншае, а дах з дахоўкi — зменшыць яшчэ ў большай ступенi. Не дахоўку тут трэба класцi, а дах лiквiдаваць.

I яшчэ. За рамкамi допiсу засталося галоўнае: якiм па задуме рэстаўратараў будзе ўвесь архiтэктурна-­ландшафтны ансамбль Навагрудскага замчышча ў канчатковым выглядзе? Што, да вежы Шчытоўкi таксама хочуць нешта прыбудаваць i брылём яе накрыць? Грамадскасць павiнна неадкладна атрымаць па гэтых пытаннях поўную iнфармацыю i мець магчымасць выказацца.

https://www.traditionrolex.com/8