Меркаванне: «Задача чыноўнікаў – зрабіць з музеяў прадпрыемствы па зарабленні грошай»

16.10.2014 - Новости

Меркаванне: «Задача чыноўнікаў – зрабіць з музеяў прадпрыемствы па зарабленні грошай»

Публічная лекцыя «Інтэрактыўны музей сёння: еўрапейскі досвед» Агаты Петрык-Славінскай  прайшла ў Гародні для дзеячоў музейнай і турыстычнай справы.  Супрацоўніца музея «Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве» падзялілася з гарадзенцамі досведам пра формы і метады працы польскіх калег, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра сітуацыю з развіццём анімацыйных экскурсій у Беларусі расказвае былая супрацоўніца Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея Таццяна Касатая:

– Анімацыйныя экскурсіі ў Беларусі яшчэ не так часта выкарыстоўваюцца. Але ў апошнія гады з’яўляецца ўсё больш турыстычных фірмаў, якія могуць прапанаваць такую паслугу, у тым ліку і дзяржаўныя музеі. Хоць мы маем вялікія праблемы. Што тычыцца музеяў, то ў іх няма сродкаў, каб утрымліваць такую адзінку, бо гэта мусяць быць прафесіяналы. Магчыма, гэта мусіць быць асобны аддзел, які будзе займацца выключна анімацыяй.  

Сярод праблем, якія прыводзяць да стагнацыі анімацыйных прыёмаў, – мізерная колькасць інвестпраграм, у якіх удзельнічаюць беларускія музеі. Задача чыноўнікаў – зрабіць з музеяў прадпрыемствы па зарабленні грошай, абыходзячы інтарэсы турыстаў.  Падобныя лекцыі Агата Петрык-Славінская правяла ўжо ў Полацку і Мінску.

Якуб Сушчынскі, Гародня

Фота аўтара

Рубрики: Музеи Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах