https://www.traditionrolex.com/8
<div>
<p>З 5 верасня да 9 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі можна будзе наведаць музей шакаладу Nikolya.</p>
</div>

Музей шакаладу Nikolya – кампазіцыя цэлага шэрагу шакаладных вырабаў найвысокай якасці, шакаладныя карціны, напісаныя шакаладам па шакаладзе, апраўленыя ў шакаладныя багеты, а таксама прыгожы інтэрактыўны інфармацыйны складнік гісторыі шакаладу і не толькі. Музей шакаладу Nikolya ў Мінску – гэта больш 200 вырабаў з шакаладу на чале з двухмятровай Эйфелевай вежай вагай 45 кг, сабранай з 512 шакаладных частак. Спецыяльна для Мінска і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь майстры стварылі цэлы шэраг шакаладных шэдэўраў, прысвечаных самым вядомым культурным каштоўнасцям Беларусі.  

Аўтар прадставіць серыю эксклюзіўных майстар-класаў па працы з шакаладам і марцыпанам, па вырабе цукерак ручной працы, а таксама майстар-клас «Акадэмія шакаладу Nikolya» для прафесіяналаў і ўсіх ахвотнікаў.

Напачатку кастрычніка 2014 года  аўтар анансуе стварэнне самай вялікай шакаладнай карціны ў свеце! Шакаладная карціна вагой больш 200 кг будзе сабрана і напісана аўтарам у прысутнасці прэсы!

Музей шакаладу Nikolya прыцягвае вялікую колькасць наведвальнікаў рознага ўзросту і статусу.

На цэрымоніі адкрыцця Музея шакаладу госці змогуць нацешыцца дэгустацыяй аўтарскіх цукерак ручной працы,  задаць  пытанні аўтару і пачуць з першых вуснаў гісторыю стварэння брэнда Nikolya, а таксама музея шакаладу.

https://www.traditionrolex.com/8