https://www.traditionrolex.com/8
<p>17 студзеня ў Віцебску згулялі ў старажытную абрадаваю гульню “Жаніцьба Цярэшкі” —жартаўлівае вяселле, якое, згодна традыцыі, ладзіць моладзь, каб пары маглі лепш знаёміцца паміж сабой, паведамляе <a href="http://news.vitebsk.cc/2015/01/18/moladz-znow-zhanila-tsyareshku-w-vitsebsku-fota-videa/"><u><strong>ННВ</strong></u></a>.</p>

Аўтэнтычны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” захаваўся ў Лепельскім раёне і ў 2009 годзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, таксама гэтая гульня прапанаваная ад нашай краіны да ўнясення ў спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

У Віцебску калядны абрад адраджаюць і папулярызуюць сябры аматарскага этнаграфічнага аб’яднанне “Поўнач” і ўдзельнікі гурта “Паўночная Сухадроўка”, якія ўжо пяты год праводзяць “Жаніцьбу Цярэшкі” ў “Залатым коле Віцебска “Дзвіна”.

Сёлета гульня праходзіла пад багаты музычны акампанемент: музыка з Лепеля Васіль Шкіндзер прывёз дуду і скрыпку, акрамя гэтага былі бубен, барабан, тамбурын і там-там.

Непасрэдны ўдзел у гульне прымалі каля паўтары дзясяткі пар, яшчэ прыкладна столькі ж людзей прыйшло паглядзець на цікавы абрад.

 
Сяржук Серабро
https://www.traditionrolex.com/8