Маладзечаншчына чакае турыстаў не толькі ў Год гасціннасці

02.04.2014 - Новости

Маладзечаншчына чакае турыстаў не толькі ў Год гасціннасці

Маладзечаншчына валодае значным турыстычным патэнцыялам. На яе тэрыторыі знаходзяцца 11 помнікаў прыроды, 286 аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, 21 аграсядзіба, санаторыі, дамы і базы адпачынку. Развіццё турыстычнай інфраструктуры не адстае ад патрабаванняў часу, паведамляе «Маладзечанская газета».

У многіх аграсядзіб Маладзечаншчыны ёсць свае «разынкі». Так, у маі мінулага года ў вёсцы Талуі прыняла першых наведвальнікаў аграсядзіба «У Мароза», на базе якой дзейнічае адзіны ў СНД музей сячкарняў. Летась з’явілася аграсядзіба, якая распачала рэканструкцыю культурна-гістарычнай тэрыторыі «Гарадок». У чэрвені гэтага года яна прыме міжнародную канферэнцыю «Гарадок і яго яўрэйская гісторыя». У звязцы з дамамі культуры, музеямі, фальклорнымі калектывамі працуюць і гаспадары многіх іншых сядзіб.

Важны напрамак дзейнасці – арганізацыя новых экскурсійных маршрутаў. Так, нядаўна адно з вядучых турыстычных прадпрыемстваў рэгіёна – КУП «Маладзечанскі рэгіянальны турыстычны цэнтр» – прэзентавала некалькі новых маршрутаў. Адзін з іх, «Забытая вайна», прымеркаваны да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. ТАА «Вегатур» прапануе маршрут «Дарогамі Багушэвіча: жыццё адважнага Францішка». Турыстычны клуб «Пілігрым» на май гэтага года запланаваў велаэкспедыцыю «Да Блакітных азёраў». Мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» прапануе чатыры экскурсійныя маршруты па месцах, звязаных з жыццём і творчасцю аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай». Дарэчы, летась гэта арганізацыя падпісала некалькі дамоваў са сваімі замежнымі партнёрамі, чым значна павялічыла магчымасці турыстычнай дзейнасці.
А напярэдадні 50-годдзя з дня нараджэння М.-К. Агінскага планы ў фонда проста грандыёзныя.
Цікавыя задумы і ў арганізатараў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», а таксама свята песні, паэзіі і народных рамёстваў у Вязынцы. Выставы, якія прыцягваюць увагу маладзечанцаў і гасцей горада, рэгулярна праходзяць у цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча, Палацы культуры, абласным краязнаўчым музеі.

Дарэчы, у гімназіі № 3 знаходзіцца адзіны ў Мінскай вобласці арніталагічны музей, у СШ № 14 – музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, у Радашковіцкай школе-інтэрнаце – музей вогненных таранаў. Штодня чакаюць наведвальнікаў спартыўна-забаўляльны цэнтр, конна-спартыўны комплекс «Палачаны», фітнэс-клубы, басейны і спартыўныя залы раёна…
Няхай шматлікія госці раёна адчуваюць жаданне наведаць маладзечанскі край яшчэ і яшчэ.
Таццяна ГАНІЧ,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Фота А. ПЛАТКО

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах