Музей Багдановіча ў Гродне стаіць зачынены. Усе супрацоўнікі звольненыя

27.01.2014 - Новости

Музей Багдановіча ў Гродне стаіць зачынены. Усе супрацоўнікі звольненыя

З пачатку студзеня 2014 гарадзенскі музей Максіма Багдановіча закрыўся «па тэхнічных прычынах». Ён меў ізноў стаць літаратурным аддзелам гісторыка-археалагічнага музея, як было да 1995 года, але, фактычна, на сённяшні дзень ён стаіць зачынены, паведамляе «Твой Стыль».

Як і ў мінскім музеі Багдановіча, рэарганізацыя праводзіцца, каб выканаць указ прэзідэнта №168 аб скарачэнні дзяржапарата. Нагадаем, што згодна з ім колькасць чыноўнікаў павінна была скараціцца на 20%.

Супрацоўнікі гарадзенскага музея Багдановіча ўжо раней выказвалі сваю занепакоенасць рэарганізацыяй, бо маглі страціць месца працы, калі б іх замянілі працаўнікамі гісторыка-археалагічнага музея. Але сітуацыя атрымалася зусім нечаканай.

Зараз музей фактычна не працуе. Звольненыя ўсе супрацоўнікі, нават кіраўніцтва. Як мы даведаліся, музей Багдановіча да канца 2013 года «не паспелі» перадаць на баланс гісторыка-археалагічнага музея. Калі ён адчыніцца ізноў, у якой форме і хто там будзе працаваць – невядома.

Нагадаем, што гарадзенскі музей Багдановіча ўдзельнічае ў міжнародным праекце транспамежнага супрацоўніцтва Літвы–Латвіі–Беларусі «Віртуальнае мінулае – залог поспеху будучыні музеяў». Праект быў разлічаны на 2013–2014 гады, за гэты час павінен быў паўстаць віртуальны музей, агульным коштам 90 тысяч еўра. Партнёрамі гарадзенскага дома-музея Максіма Багдановіча сталі Латгальскі культурна-гістарычны музей і Кедайнянскі краязнаўчы музей.

Кантактная асоба па справах праекта, прарэктар па навуцы Рэзекненскай вышэйшай школы (Латвія) Ілга Шуплінска, расказала «Твайму стылю», што замежным партнёрам вядомая сітуацыя, што склалася ў Гродне.

«Пасля сыходу дырэктаркі музею Святланы Рапецкай у Мінск (яна цяпер працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі – рэд.), кантакт з Гродна праблематычны. Калі сітуацыя са статусам музея высветліцца да сакавіка, то, спадзяюся, гарадзенскія партнёры таксама паспеюць выканаць заданні, пастаўленыя ў праекце. Калі не, то праект скончаць толькі літоўскі і латвійскі бакі», – патлумачыла спадарыня Шуплінска.

Паводле яе, супрацоўнікі бюро праграмы ўжо звярнуліся да беларускага прадстаўніка і пакуль чакаюць адказу.

«У праекце самая адказная частка – распрацоўваецца сам віртуальны музей, мы ўвесь час рыхтуем для яго матэрыялы. Будзе вельмі сумна, калі Гродна выпадзе з праекта, бо шмат чаго ўжо паспелі зрабіць. Супрацоўнічаем чатыры гады, а выніку можа і не быць», – рэзюмуе Шуплінска.

Нагадаем, што ў межах праекта гарадзенскі музей Багдановіча зняў камедыйную кароткаметражку, якая перамагла ў конкурсе фільмаў, прысвечаных міжнароднаму супрацоўніцтву.

Таксама да «рэарганізацыі» ў музея былі планы пашырацца: паціху вызваляліся ад жыхароў суседнія кватэры, на якія падзелены дом. Нам пакуль не ўдалося звязацца з гарадзенскімі чыноўнікамі ад культуры, каб высветліць у іх, што чакае музей Багдановіча.

Даведка

Музей Максіма Багдановіча ў Гродне быў адчынены ў 1986 годзе як літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. З 1 студзеня 1995 працаваў як самастойная ўстанова культуры. З лютага 2010 года музей зарэгістраваны як асобная юрыдычная адзінка ДУК «Гродзенскі музей Максіма Багдановіча». У снежні 2013 стала вядома, што музей рэарганізуюць у літаратурны аддзел гісторыка-археалагічнага музея, такім чынам, вярнуўшы да стану, у якім ён знаходзіўся да 1995.

Піша Леся Лянок, Аляксей Шота

Рубрики: В Беларуси Проблема

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах