Музей вавёркі ў Бераставіцы расчыніў свае дзверы

12.10.2014 - Новости

Музей вавёркі ў Бераставіцы расчыніў свае дзверы

Гэтай падзеі даўно ўжо чакалі многія жыхары Вялікай Бераставіцы, усяго раёна і нават некаторыя далёка за яго межамі. Нарэшце Музей вавёркі гасцінна расчыніў свае дзверы перад наведвальнікамі. А цырымонія ўрачыстага адкрыцця адбылася ў аўторак, 7 кастрычніка, паведамляе «Бераставiцкая газета».

Каля будынка музея сабраліся прадстаўнікі абласной і мясцовай улады, будаўнічай арганізацыі, спонсары, жыхары пасёлка, супрацоўнікі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў свята звярнуліся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Павел Скрабко, старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, дырэктар ААТ «Бераставіцкая ПМК–141» Віктар Лукашэвіч, які ўручыў дырэктару музея Аляксандру Галавачу сімвалічны ключ ад будынка, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Са словамі ў адказ выступіў Аляксандр Галавач. Ён выказаў шчырыя словы ўдзячнасці кіраўнікам раёна, якія аказвалі дапамогу ў фінансаванні і ўвасабленні ў жыццё праекта будаўніцтва, будаўнікам ААТ «Бераставіцкая ПМК–141», якія прымалі непасрэдны ўдзел ва ўзвядзенні гэтага аб’екта, кіраўніцтву і супрацоўнікам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея за непасрэдны ўдзел у складанні тэматыка-экспазіцыйнага плана і канцэпцыі музея, фірме «Орыкс-Дыёнт» за выраб і мантаж экспазіцыйнага абсталявання, спонсарам і жыхарам пасёлка, якія ўнеслі важкі ўклад у фарміраванне музейных экспазіцый.

Гасцей свята сустракалі роставая лялька Вавёрка і «дзеткі-вавёрачкі». Малыя «вавёрачкі» пачаставалі ўдзельнікаў урачыстасці сваімі любімымі прысмакамі – грыбкамі і арэшкамі, не сапраўднымі, вядома, а выпечанымі з цеста.

І вось надышоў самы ўрачысты момант. Лялька Вавёрка вынесла нажніцы на падносе, а начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Павел Скрабко і старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч пад апладысменты прысутных перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. На пляцоўцы ў двары ўзняліся ўвышыню два вогненных фантана, і гасцей запрасілі на першую экскурсію. Пры ўваходзе ўсіх «вітала» ў клетцы сапраўдная вавёрка, сродкі на набыццё якой выдзеліў айцец Яўген. А першую экскурсію правёў Мікалай Пацэнка, які вельмі шмат зрабіў для стварэння гэтага музея.

Дарэчы, музей складаецца з чатырох залаў агульнай плошчай 106 квадратных метраў. Першыя дзве залы прысвечаны сямейству вавёркавых у свеце і Беларусі. У двух іншых залах можна пазнаёміцца з гістарычным мінулым Бераставіччыны, вядомымі асобамі, якія былі звязаны з нашым краем, прадметамі побыту мясцовых жыхароў. Ёсць тут і асобныя стэнды, прысвечаныя Першай і Другой сусветным войнам. Больш падрабязна аб усім гэтым можна даведацца, наведаўшы музей. Музейная экспазіцыя адкрыта для наведвання штодзённа, акрамя панядзелка, з 9 да 18 гадзін. Супрацоўнікі музея сардэчна запрашаюць вас!

Сяргей Хілюта,
фота аўтара

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

16.02.2016 21:25
Міхаіл
ответить

Проста класс

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах