https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Атэль сусветнага брэнда Hilton – DoubleTree by Hilton Minsk, – адкрыццё якога ў беларускай сталіцы плануецца напачатку наступнага года, будзе рабіць рэкламную прадукцыю на беларускай мове. Здаецца, дагэтуль падобных прыкладаў у нашай атэльнай сферы не было. Ініцыятыва «Хілтана» выглядае вельмі прыцягальна. </strong></p>

Вось, напрыклад, адзін з рэкламных тэкстаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі атэля:

«У DoubleTree by Hilton мы вернем у вашу вандроўку пяшчоту чалавечага дотыку. Усё пачынаецца з цёплага прыёму з шакаладным печывам падчас рэгістрацыі. Далей наш клопат будзе суправаджаць вас ва ўсім  ад раскошнага камфорту падчас сну на нашых ложках Sweet Dreams by DoubleTreeTM да нашага высокакваліфікаванага персанала, які заўсёды імкнецца загадзя адчуць і задаволіць усе вашы жаданні дзеля таго, каб знаходжанне ў нашым атэлі адпавядала самым смелым чаканням. Зазірніце да нас! У нас заўсёды ёсць печыва з вашым імем».

Зразумела, што атэль будзе мець рэкламную прадукцыю таксама і на іншых мовах.

 

https://www.traditionrolex.com/8