Мядзведжая акадэмія ўжо красуецца ў смаргонскім парку (+фото)

04.03.2014 - Новости

Мядзведжая акадэмія ўжо красуецца ў смаргонскім парку (+фото)

Урэшце ўсталявалі скульптурную кампазіцыю, што нагадвае жыхарам пра лоўлю і дрэсіроўку мядзведзяў, якой славіліся Радзівілы ў 17 стагоддзі, паведамляе "Рэгіянальная газета".

Праект распрацавалі 10 гадоў таму, да 500-годдзя заснавання горада. Праўда, каб скульптуры з паперы перайшлі ў рэальнасць, спатрэбілася 10 гадоў. На гэта папросту не хапала сродкаў, бо кампазіцыю збіраліся выліць з бронзы.

Тады яе аўтар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ганаровы грамадзянін Смаргоні, скульптар Уладзімір Церабун вырашыў адліць кампазіцыю з чыгуна. Тым самым у два разы зменшыўшы затраты.

Усталявалі скульптуры ў Смаргоні падчас святкавання горадам Масленіцы, 2 сакавіка.

Настасся Роўда

Фота забяспечана Уладзімірам ЦЕРАБУНОМ

 

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах