Канчыту Вурст не запрасілі на «Славянскі базар» у Віцебск

14.05.2014 - Новости

Канчыту Вурст не запрасілі на «Славянскі базар» у Віцебск

Кіраўніцтва фэста вырашыла не запрашаць пераможцу «Еўрабачання», але будуць пераможцы іншых гадоў, паведамляе Euroradio.

Нагадаем, аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт, больш вядомы як Канчыта Вурст, нядаўна атрымаў перамогу на «Еўрабачанні» ў Даніі. З'явілася інфармацыя, што ён можа прыехаць з канцэртам у Беларусь, паўдзельнічаць у «Славянскім базары» (у мінулыя гады пераможцы «Еўрабачання» прыязджалі ў Віцебск). Але яна не пацвердзілася.

Вось што распавяла Еўрарадыё намесніца дырэктара па рэкламе і СМІ дырэкцыі міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Юлія Валунова:

«Гэта не значыць, што традыцыя парушаецца. Гэта значыць, што ў канцэпцыі фестываля гэтага года вось такое рашэнне. У наступным годзе будзе яшчэ адно рашэнне. Чаму не?.. У нас будуць пераможцы «Еўрабачання». У нас будзе Аляксандр Рыбак, у нас будзе Эмілі дэ Форэст. Пераможцы іншых гадоў, не гэтага года».  

На жаль, ніхто не патлумачыў, чаму было вырашана не запрашаць на «Славянскі базар» Канчыту Вурст.

Рубрики: К Сведению

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах