На «Арт-сядзібе» пройдуць «Хуткія спатканні па-беларуску»

28.10.2014 - Новости

На «Арт-сядзібе» пройдуць «Хуткія спатканні па-беларуску»

Гэта альтэрнатыўныя курсы беларускай мовы, распавядае кіраўнік праекта Павел Белавус. Ён спадзяецца, што па выніках сустрэч, магчыма, станем сведкамі стварэння новых беларускамоўных сем’яў.

– Гэта такія своеасаблівыя курсы беларускай мовы, калі чалавек не вучыць тэорыю, а проста сустракаецца з людзьмі, якія таксама хочуць пагаварыць па-беларуску, жывая практыка. Вучыць мову лепш за ўсё падчас жывога кантакту. Вывучэнне мовы, камунікацыя. І таксама – знаёмства з маладымі людзьмі. Можа быць, завяжуцца беларускамоўныя сем’і, з’явяцца беларускамоўныя дзеці.

30 кастрычніка пройдзе першая сустрэча «Хуткія спатканні па-беларуску». 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адзін аднаго не ведаюць, будуць мець 2 хвіліны, каб перазнаёміцца ды паразмаўляць па-беларуску.

Па выніках размоў кожны зможа адзначыць, хто спадабаўся, і калі сімпатыя будзе ўзаемная, «Арт-сядзіба» пра гэта паведаміць.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Рубрики: К Сведению

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах