На Гараденшчыне робяць спробы па стварэнні заказніка “Нёманская Свіслач”

15.05.2014 - Новости

На Гараденшчыне робяць спробы па стварэнні заказніка “Нёманская Свіслач”

Заказнік – гэта пойменны водна-балотны комплекс, які знаходзіцца ўздоўж натуральнага русла ракі Свіслач разам з вадасховішчам у вёсцы Карозічі і часткай вадасховішча, створанага ў месцы ўпадзення Свіслачы ў Нёман, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах арганізатараў праекта “Нёманская Свіслач: агульная каштоўнасць і адказнасць”, гэта месца, у якім адзначана больш за 120 відаў птушак, 31 з якіх занесены ў "Чырвоную Кнігу Беларусі". Таксама тут выяўлена больш за 280 відаў раслін, два з якіх знаходзяцца пад пагрозай знішчэння.

Пра праблемы, што ўжо кранаюць тэрыторыю заказніка, распавядае намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Зміцер Вінчэўскі.

- Гэта веснавое паляванне, якое дагэтуль можна было праводзіць фактычна 2 месяцы – з 9 сакавіка па 9 траўня. Тут прыпыняецца дясяткі тысяч гусей, качак, кулікоў. Зразумела, нават калі іх не забіваць, то гусі не могуць тут адпачываць – баяцца, не харчуюцца, вымушаны пералятаць некуды далей. Тыя птушкі, якія пачалі гнездаваць ужо, яны таксама не могуць гэта рабіць, таму што пастаянна паляўнічыя іх турбуюць. У гэтым годзе мы не паспелі забараніць паляванне, але спадзяемся, што з наступнага года яно будзе забаронена па ўсё гэтай натуральнай пойме Свіслачы.

У бліжэйшую суботу прадстаўнікі АПБ сустрэнуцца з прадстаўнікамі СПК і мясцовых уладаў, каб пазнаёміць розныя бакі з інфармацыяй пра стварэнне заказніка і праблемамі, што тут існуюць.

Рубрики: Активный Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах