На Глыбоччыне пакажуць "Жаніцьбу Цярэшкі"

24.12.2013 - Новости

На Глыбоччыне пакажуць "Жаніцьбу Цярэшкі"

Шмат гадоў запар на Глыбоччыне ў час Калядаў праходзіць абрад “Жаніцьба Цярэшкі”. Дзякуючы гэтаму абраду ў Глыбокім утварыўся народны калектыў “Цярэшка”, які вядомы далёка за межамі нашай краіны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах дырэктара Глыбоцкага цэнтра культуры Аксаны Гуменік, гэты абрад паказваюць на Глыбоччыне ўжо больш за 20 год, пакажуць і ў гэтым годзе.

- Збіралі людзей менавіта для таго, каб зрабіць “Цярэшку”. Вось мы ўзялі гэтую назву для калектыву. Паехалі ў Віцебск на тэлебачанне, паказалі ўсю праграму. У нас і строі адпаведныя – саматканныя спадніцы, вышываныя кашулі.

Жаніцьба Цярэшкі - старажытная беларуская гульня, якая праходзіла ноччу на Каляды. Сутнасць абраду - бліжэй пазнаёміць нежанатую моладзь, згуляць жартаўлівае вяселле з імітацыяй вясельных абрадаў, песнямі, танцамі і жартамі.

Таццяна Смоткіна

Рубрики: Анимация

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах