https://www.traditionrolex.com/8
<p>Першая ў Мінску выстава вулічных інсталяцый «Арт-астравы» адкрыецца на востраве Камсамольцаў у чацвер, 18 чэрвеня. Пад адкрытым небам будуць выстаўлены 14 інсталяцый 11 беларускіх скульптараў.</p>

Урачыстае адкрыццё «Арт-астравоў» адбудзецца а 18-й гадзіне. Наведвальнікаў чакаюць бясплатная экскурсія па інсталяцыях, выступленні вулічных артыстаў і канцэрт аркестру «Няміга».

Свае работы выставяць Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Касцючэнка, Міхаіл Шыкаў, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Вадзім Мацкевіч, Ігар Лявонцьеў, Дзяніс Барсукоў, Таццяна Гомза, Пётр Кузміч і Віктар Астэр.

Выстава працягнецца да канца лета і закрыецца толькі пасля святкавання Дня горада 14 верасня. Уваход бясплатны. Арганізатары чакаюць за ўвесь час не менш за мільён наведвальнікаў — як мінчан, так і гасцей сталіцы.
Nn.by

https://www.traditionrolex.com/8