На Піншчыне ствараюць турыстычныя маршруты для інвалідаў

06.09.2014 - Новости

На Піншчыне ствараюць турыстычныя маршруты для інвалідаў

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі хочуць карыстацца паслугамі айчыннага турызму. З гэтай прычыны на Піншчыне рэгіянальная асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў ажыццяўляе адмысловы праект. На жаль, пакуль большасць турыстычных аб’ектаў ды паслуг недасяжныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямi, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Старшыня рэгіянальнай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Алена Макарчук кажа, што на Піншчыне ўжо распрацавана 6 адмысловых маршрутаў:

– Мы распрацавалі ўжо шэсць маршрутаў па горадзе Пінску і Пінскаму раёну для наведвання іх інвалідамі, азнаёмілі ўладальнікаў аграсядзібаў з правіламі і нормамі стварэння безбар’ернага асяроддзя. Таксама ў нас былі трэнінгі з псіхолагам на тэму «Псіхалагічная ўстойлівасць».

«Гэтыя пытанні мусяць вырашацца на заканадаўчым узроўні», – мяркуе актывіст асацыяцыі Валерый Цімакін:

– У прынцыпе, яна павінна рашацца на заканадаўчым узроўні, калі б гэта ўсё вырашалася па законе, то мы б проста гэтым карысталіся і праблем з гэтым не было. За кошт гэтага праекта аб’яднаць інтарэсы  не толькі інвалідаў-вазочнікаў, але і іншых катэгорый інвалідаў ў горадзе Пінску і Пінскага раёна. Пра сябе здолелі заявіць, многія даведаліся пра нас, што мы цікавімся.

Ініцыятары спадзяюцца, што гэта толькі першыя крокі ў вырашэнні праблемы і ў хуткім часе беларускія інваліды змогуць карыстацца паслугамі айчыннага турыстычнага бізнесу.

Пятро Савіч

 

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах