На Пружаншчыне будзе адноўлена сядзіба Станіслава Жукоўскага

05.07.2014 - Новости

На Пружаншчыне будзе адноўлена сядзіба Станіслава Жукоўскага

Сядзібу таленавітага беларуска-польскага мастака Станіслава Жукоўскага плануюць аднавіць на Пружаншчыне. Такое рашэнне было прынята невыпадкова. У наступным годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вядомага пейзажыста, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

З гэтай нагоды мясцовая ўлада пачала збор сродкаў на ўзнаўленне радавога маёнтка Жукоўскіх у вёсцы Стараволя.

- На сённяшні дзень ад сядзібы, на вялікі жаль, нічога не засталося. Тое, як яна выглядала ў дзяцінстве Жукоўскага, дазваляла ўявіць карціна «Май». На ёй мастак увекавечыў выяву роднага дома. Дарэчы, гэта не першая спроба ўшанаваць памяць мастака. У 2009 годзе былі зроблены захады па ўсталяванні помніка знакамітаму земляку. У вёску нават былі прывезены пліты пад пастамент. Але на гэтым справа скончылася. Спадзяемся, што гэтым разам намаганні не будуць марнымі.

Ярына Троiцкая

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах