https://www.traditionrolex.com/8
<p><font face="tahoma"><span style="color: rgb(0, 0, 0); font-size: 12px;">?</span><span style="font-size: 12px;">17 ліпеня 2014 г. у 17.00 у <a href="http://www.histmuseum.by/be/content/295"><u>Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларус</u></a>ь адкрываецца міжнародны праект – выстава «Рэчы паміж жыццём і смерцю» з Музея Арміі (Стакгольм, Швецыя). Гэта вялікі беларуска-шведскі праект тэрмінам у год, які мае на мэце ахапіць як мага болей зацікаўленых гледачоў і прадэманстраваць выставу ў буйнейшых гарадах краіны.  Яго ініцыятарам у нашай краіне выступіў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.</span></font></p>
Выстава «Рэчы паміж жыццём і смерцю» складаецца з тысячы дробных прадметаў, неабходных для выжывання ў акопах. Перавярніце салдата дагары нагамі і акурат убачыце гэтыя рэчы, бо яны выпадуць з яго кішэняў. Фотаздымкі родных, лыжкі, карты для гульні, прылады для галення, музычныя інструменты, лекі, вайсковы рыштунак самых розных краін і войнаў ХХ ст. Але гэта адны і тыя ж рэчы. Амерыканцы, немцы, рускія, японцы маюць адны і тыя ж патрэбы. Гэтыя рэчы сімвалізуюць розніцу паміж жыццём і смерцю, а таксама тое, што і на вайне ёсць будні, падчас якіх салдат гатуе, бавіць час, сумуе, жартуе, мыецца, паліць. Чалавек застаецца чалавекам.
Выстава распавядае пра паўсядзённае жыцце падчас войнаў, носіць апалітычны і гуманістычны характар. Яна падрыхтавана Музеем Арміі ў Стакгольме ў супрацоўніцтве з вядомым калекцыянерам Турб’ёрнам Ленскугам, які сабраў і адабраў для паказу ўсе экспанаты.
Выстава «Рэчы паміж жыццём і смерцю» прэзентавалася ў Швецыі ў 2010 г., яна ўзнагароджана Залатой прэміяй і названа самай эстэтычнай выставай года. Выстава пабывала ў Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы. У 2014 г. настаў час Беларусі, і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь рады прадставіць беларускай грамадскасці гэты годны міжнародны праект.

Выстава ўжо з поспехам распачала экспанаванне ў Гродне з красавіка 2014 г. З сярэдзіны ліпеня да верасня «Рэчы паміж жыццём і смерцю» будуць прадстаўлены ў Мінску, пазней ініцыятыву экспанавання перахопіць Гомель, Магілёў і Брэст.

https://www.traditionrolex.com/8