На акцыі «Салідарныя з Беларуссю – 2014» у Варшаве выступяць «Ляпісы» і Amaroka

02.04.2014 - Новости

На акцыі «Салідарныя з Беларуссю – 2014» у Варшаве выступяць «Ляпісы» і Amaroka

На сёлетнім канцэрце-акцыі, які штогод праходзіць у цэнтры Варшавы, заяўлены выступ гуртоў з трох краін, паведамляе Tuzin.fm.

11 красавіка ў самым цэнтры польскай сталіцы, у Кракаўскім прадмесці, непадалёк ад прэзыдэнцкага палацу, адбудзецца традыцыйны штогадовы канцэрт «Салідарны з Беларуссю». Сёлета на ім заяўлены выступы культавага польскага гурта Maleo Reggae Rockers, украінцаў Kozak System ды двух беларускіх гуртоў — Amaroka і «Ляпіса Трубяцкога». Да канцэрту спіс выступоўцаў можа яшчэ папоўніцца. Акрамя музыкаў на сцэну выйдуць беларускія і польскія паэты, пройдзе таксама вулічная выстава Міхала Анемпадыстава.

Канцэрт-акцыя «Салідарны з Беларуссю» праводзіцца штогод з 2006 (за выняткам 2010 года). У яго межах выступаюць вядомыя гурты з Беларусі і Польшчы, а таксама знаныя дзеячы культуры. Арганізатары з ініцыятывы «Вольная Беларусь» кажуць, што такім чынам хочуць пазнаёміць палякаў з актуальнай беларускай культурай, распавесці пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў сваёй краіне, ды выказаць ім сваю падтрымку. Уваход на канцэрт – бясплатны.

Рубрики: Событийный Туризм

Страны: Польша Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах