На беларуска-польскай мяжы больш за дзве сотні чалавек здзейснілі пешую і велавандоўку

01.10.2014 - Новости

На беларуска-польскай мяжы больш за дзве сотні чалавек здзейснілі пешую і велавандоўку

Турыстычнае мерапрыемства ладзіцца раз на год напрыканцы верасня. Так і ў гэтым годзе пяты па ліку раз Камянецкі цэнтр турызму і краязнаўства, што знаходзіцца ў вёсцы Камянюкі Камянецкага раёну, выступіў арганізатарам такой вандроўкі. Удзельнікі турыстычнага свята пабывалі ў Белавежскай пушчы па абодвух баках мяжы і гарадах, што побач з ёю, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Дырэктар установы Сяргей Сідарук адзначыў, што маршурут заўсёды аднолькавы, але цікавы:

– Маршрут у нас не мяняецца. Кожны год наш маршрут наступны: горад Каменец – Камянюкі – Белавежа – Гайнаўка. Палова ўдзельнікаў нашай вандроўкі – гэта людзі, якія ездзяць з намі ўжо пяць гадоў, ім падабаецца туды ездзіць.

Сяргей Сідарук не выключае, што беларуска-польская вандроўка як свята турызму можа зацікавіць не толькі жыхароў Берасцейшчыны, але і Беларусі ў цэлым.

Рубрики: Активный Отдых

Страны: Польша Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах