https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Вялікі валун-помнік вагою каля 2 тон усталявалі на магіле народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Глеб Лабадзенка.</strong></p>
Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com
Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

«Паўгадзіны таму верталёт Мі-8 Авіяцыі МНС Беларусі апусціў валун на магілу Рыгора Барадуліна. Апошняя воля дзядзькі Рыгора выкананая», — піша Лабадзенка.

Валун на магілу паэта ўзялі з вёскі Кублічы. У працэсе быў задзейнічаны верталёт МНС Беларусі, бо інакш даставіць помнік у сярэдзіну могілак было немагчыма.

Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

Аўтар помніка — скульптар Ігар Засімовіч. На валуне выбіты гады жыцця вялікага паэта і надпіс: «Рыгор Барадулін. Сын».

Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com
Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

Беларускі паэт пахаваны побач з матуляй на Ушацкіх могілках у Віцебскай вобласці.

tut.by
Читать полностью:  http://news.tut.by/society/472981.html

https://www.traditionrolex.com/8