На месцы Фары Вітаўта ў Гародні ўсталявалі памятны знак

07.06.2014 - Новости

На месцы Фары Вітаўта ў Гародні ўсталявалі памятны знак

Памятны знак, прысвечаны падарванай за саветамі Фары Вітаўта, усталяваны ў скверы, што размешчаны на падмурках гэтага храма. Выканаў кампазіцыю скульптар Сяргей Більдзюк, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Яшчэ дзясятак гадоў таму пра гэта гарадзенцы і не марылі, але спробы зрабіць помнік былі, ўзгадвае грамадскі актывіст Эдвард Дмухоўскі:

– Быў 2001 год. Чарговыя круглыя ўгодкі, калі быў знішчаны касцёл. І мы тут усталявалі памятны Крыж. Рабілі гэта па-партызанску ўначы, а наранку ўся Гародня пабачыла гэты Крыж. І гэта было натуральна, таму што тут быў касцёл, намоленае месца, першыя гарадзенскія каталіцкія могілкі. І ўлада гарадзенская не ведала, што рабіць з гэтым Крыжам. Ён, здаецца, прастаяў некалькі дзён. І яго было добра бачна ўсім, таму што была восень.

Фара Вітаўта вядома не толькі як самы вялікі храм Гародні ці месца першага пахавання караля і вялікага князя Сцяпана Батуры, а таксама як месца, дзе ў малітве супыняўся святы Казімір.

Знак увасабляе сабой расколатую арку, метафара падрыву храма ў 1961 годзе. Яшчэ адзін знак, які планавалася ўсталяваць на месцы абапал драмтэатра, выконвае скульптар Уладзімір Качан.

Якуб Сушчынскі

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах