На новым мінскім аўтавакзале патрабуюць аплату за прыватныя рэчы пасажыраў?

18.11.2013 - Новости

На новым мінскім аўтавакзале патрабуюць аплату за прыватныя рэчы пасажыраў?

Сітуацыя з паборамі (ад 10 да 20 % ад кошту квітка) на міжнародныя рэйсы на новым Менскім аўтавакзале абвастраецца.Разумеючы, што іх па-просту абіраюць, пасажыры ўсё часцей забіраюць рэчы ў салон аўтобуса. Незадаволеныя змяншэннем дадатковага даходу (з паветра) кандуктаркі зусім без аніякага сумлення заходзяць у салон і пачынаюць патрабаваць аплату за прыватныя рэчы турыстаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Дадзеная сітуацыя прымусіла праваабронцу Аляксандра Лапіцкага запатрабаваць ад супрацоўніц вакзалу спыніць супрацьзаконныя дзеянні, якія больш нагадваюць "прывакзальны рэкет" з турыстаў, чым праверку праязных квіткоў. З-за гэтага адпраўку рэйса прыпынілі амаль на 15 хвілінаў - чакалі начальніка і міліцыю, каб зняць яго з рэйса.

Але ў выніку, калі з'вяіўся начальнік, Святлана і Аляксей Лапіцкі выйшлі да яго з аўтобуса. Праваабронцу з Жодзіна, які скіроўваўся ў Вільню, дасткова было пад аўдыёзапіс запытацца пра законнасць дзеянняў кандуктарак і заснаванасць на законе таго загаду, адпаведна з якім яны дзенічаюць, як ваяўнічасць прысутнага начальства раптам знікла. На пытанне адказу не паступіла. Наадварот было заяўлена, што ніхто рэйс не затрымлівае і ўсе нарэшце могуць адпраўляцца ў дарогу.

Падобныя адносіны да турыстаў - не ўпрыгожваюць Менск, у якім, чамусьці, працягвае цалкам безпакарана існаваць практыка неправамерных пабораў за карыстанне пасажырамі, з адпаведнымі праязднымі дакументамі, багажным аддзяленнем. Такога няма ані ў воднай сталіцы свету! Няўжо ў Менску не знойдзецца ўправа на новаствораных ды легалізаваных загадам начальніка вакзалу "рэкіціраў"?!

Алесь Лета 
Фота Алеся Лапіцкага

Рубрики: Транспорт Финансы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах