<p>У нядзелю, 26 ліпеня, ад 19-й да 21-й гадзіны ля ратушы будзе ўсталяваны «вольны» раяль, на якім кожны жадаючы зможа выканаць урывак з любімага твора. Незвычайнасць раяля ў тым, што ён свеціцца.</p>

Раяль — сімвал дабрабыту. Нездарма яго лічаць каралеўскім музыкальным інструментам. Дазволіць сабе раяль, а тым больш віртуозна валодаць ім — можа зусім не кожны.

Але ў межах праекта «Класіка ля ратушы» любы жадаючы зможа палюбавацца не толькі чароўным зіхатлівым раялем, але і натхніць вечаровы Мінск гукамі вечнай класікі! Асабліва арганізатары запрашаюць юных піяністаў — іх чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі.
NN.BY