<p>У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Ад слова да слоўніка». Экспазіцыя прысвечана 145-годдзю з дня выхаду ў свет выдання «Слоўнік беларускай мовы» <i style="line-height: 20.7999992370605px;">–</i> грунтоўнай навуковай працы вядомага літаратара, лексікографа, фалькларыста Івана Іванавіча Насовіча (1788<i style="line-height: 20.7999992370605px;">–</i>1877). Кніга ўтрымлівае больш за 30 000 слоў, запісаных аўтарам ад насельніцтва Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскіх губерній, а таксама выбраных з фальклорных твораў, літаратурных помнікаў старажытнага беларускага пісьменства. У 1881 г. выйшаў «Дадатак да беларускага слоўніка» – каля 1000 слоў. Гэта навуковая праца засведчыла, што існуе адметная, самастойная беларуская мова і яе носьбіт – беларускі народ. «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча і на сённяшні дзень застаецца выдатнай працай беларускай лексікаграфіі. У 1983 г. выйшла яго факсімільнае выданне.</p>

Шэраг іншых прац Івана Іванавіча Насовіча ўвайшоў у гісторыю навукі. На выставе «Ад слова да слоўніка» можна ўбачыць выданне «Слоўніка беларускай мовы» (1870), якое з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю, а таксама матэрыялы, што распавядаюць пра выдатнага беларускага дзеяча.

Да 30 верасня.