На рэйсе Масква – Мінск, які прыляцеў з Шарамеццева, згубіўся увесь багаж

25.06.2014 - Новости

На рэйсе Масква – Мінск, які прыляцеў з Шарамеццева, згубіўся увесь багаж

Авіякампаніі часам губляюць багаж асобных пасажыраў. Але на рэйсе Масква – Мінск, які прыляцеў з Шарамеццева 21 чэрвеня, згубіўся амаль увесь багаж, паведамляе Euroradio.fm.

Распавядае адна з пасажырак рэйса Алена:

«Гэта быў транзітны самалёт Шарамеццева – Мінск, і ён прызямліўся ў Мінску пусты. З пустым багажным аддзяленнем. Калі мы выйшлі з самалёта і пайшлі атрымоўваць багаж, лента аказалася пустой. Там было некалькі чамаданаў літаральна 3–4 чалавек, якія сядалі ў Маскве, а не ляцелі транзітам. Іх рэчы прыйшлі, а ўсе астатнія транзітныя багажы, больш за 100 пасажыраў, бо самалёт вялікі, Аэробус-330, – не».

У мінскім аэрапорце пасажырам паведамілі, што рэчы не прыляцелі. У Маскве адказвалі, што чамаданы загрузілі. Людзі пачалі панікаваць, бо некаторыя былі не з Мінску і мусілі ехаць далей. У Мінску багаж пачалі афармляць як зніклы.

«Справа ў тым, што ў Шарамеццева ёсць багажная сістэма, якая часам дае збой, – патлумачылі ў авіякампаніі «Аэрафлот». – І вось адбыўся збой багажнай сістэмы, таму было вялікае непрыбыццё багажу. Гэта адбылося ў тэрмінале Д. Там многія пасажыры ўляталі без багажу. Ён дастаўляўся бліжэйшымі рэйсамі, і кампанія афармляла дастаўку дадому».

Цяпер чамаданы пасажырам рэйса пачалі вяртаць, у Мінску багаж ужо атрымалі, а за 24 чэрвеня павінны давезці і ў вобласці.

Цікава, што па міжнародных правілах авіякампаніі маюць 21 дзень на пошук багажу, толькі потым можна патрабаваць кампенсацыю, тлумачаць Еўрарадыё ў Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».

«Па заканчэнні гэтага тэрміна, калі багаж не знайшоўся, пасажыр звяртаецца ў тую авіякампанію, якая згубіла яго багаж, і, як правіла, будзе выплата 20 долараў за кілаграм, калі пасажыр сам перад вылетам не дэклараваў свой багаж».

Рубрики: Авиа Происшествия

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах