На ровары ў Будапешт

13.08.2014 - Новости

На ровары ў Будапешт

Гарадзенскі вандроўнік-раварыст Ігар Лапеха вярнуўся з велападарожжа ў Будапешт. Ад Закапанэ ў Польшчы ён пераадолеў 480 кіламетраў за 4 дні, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Для такой вандроўкі неабходна адпаведная фізічная падрыхтоўка, кажа Ігар Лапеха і раіць загадзя добра прадумаць маршрут будучага падарожжа.

– Трэба планаваць, пралічваць, абдумваць маршрут. Гэта досыць цяжка – у мяне два дні пайшло на прадумванне маршрута. Дзень пайшоў на пралічванне цягнікоў – якія цягнікі ідуць да Закапанэ, якія з Будапешта ідуць назад, замаўленне гатэлю – гэта, канешне, праца. Праца, якую вы можаце альбо даверыць турфірме, альбо самім гэтым заняцца.

Славакія, Вугоршчына – гэта краіны, якія праехаў вандроўнік з Гародні. На вандроўку ён выдаткаваў 300 еўра.

Рубрики: Активный Туризм

Страны: Венгрия Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах