На сядзібе Наркевіча-Ёдкі аднаўляецца брама

25.06.2014 - Новости

На сядзібе Наркевіча-Ёдкі аднаўляецца брама

Многія чакалі гэтай падзеі. Чакалі людзі, чакалі рэшткі той сядзібы, што калісьці велічна высілася над Нёманам. І вось у пачатку красавіка 2014 года будаўнікі фірмы «Бенігія» (г. Мінск) прыступілі да ўзнаўленчых работ брамы, якая выпусціла ў свет прафесара электраграфіі і магнетызму Якуба Наркевіча-Ёдку, паведамляе «Чырвоная зорка».

Кіраўніком будаўнічай арганізацыі з’яўляецца Сяргей Ёдка. Майстар брыгады – малады сціплы хлопец Павел Красоўскі, жыхар Мінска. Яшчэ чацвёра мужчын – родам з Валынскай вобласці. Працуюць з ранку да вечара, пакуль дазваляе надвор’е. Жывуць у Пясочным, у доме старшыні дабрачыннага фонду імя  Я. Наркевіча-Ёдкі У. Самуйлава.

Работа цяжкая. Часткова правы бок брамы атынкаваны. Устаноўлены пліты перакрыцця. Злева ад брамы расчышчана падвальнае памяшканне: выбраны пясок, камяні, смецце больш як на метр глыбінёй. Ваду для замесу раствору рабочыя бяруць у Нёмане. Яе патрэбна вельмі шмат, а калодзежы вёскi Наднёман такую нагрузку не пацягнуць.

Дырэктар УП «Аграмашсэрвіс» Аляксандр Нікітка дамовіўся з кіраўніком мясцовай гаспадаркі аб прадастаўленні тэхнікі, каб вывозіць смецце.

Хочацца пажадаць маладым будаўнікам сілы, няхай гэты добры пачатак прывядзе да канкрэтнай мэты: адрэстаўрыраваць браму сядзібы Я. Наркевіча-Ёдкі.

Ліана Тападзе

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах