Праграма Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства “Латвія ?Літва ? Беларусь” працягвае лепшыя традыцыі трансгранічнага супрацоўніцтва

02.02.2014 - Новости

Праграма Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства “Латвія ?Літва ? Беларусь” працягвае лепшыя традыцыі трансгранічнага супрацоўніцтва

За гэты час быў рэалізаваны не адзін праект, адбылося шмат сяброўскіх сустрэч і рабочых нарад паміж прадстаўнікамі трох краін, паведамляе "Браслаўская звязда".

 

І вось не так даўно ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія −Літва − Беларусь”, якая суфінансуецца Еўрапейскім Саюзам, пачаў дзейнічаць праект “Трэці крок”. У рамках яго 6 прадастаўнікоў Латвіі, якія каардынуюць у сваіх рэгіёнах розныя праекты, на чале з кіраўніком Латвійскага бюро Еўрарэгіёна”Азёрны край” Ілзэ Стабулніецэ праходзілі стажыроўку ў Браслаўскім раёне. За гады дзейнасці праграмы кожная краіна паступова, невялічкімі крокамі рухалася наперад у плане рэалізацыі міжнародных праектаў і супрацоўніцтва, з’яўляўся багаты вопыт, рэалізоўваліся задумкі.

Праект “Трэці крок” стаў своеасаблівым абменам вопытам і напрацоўкамі. Беларусы, у тым ліку і прадстаўнікі Браслаўшчыны, раней у рамках стажыроўкі наведвалі Латвію. Зараз група з суседняй краіны прыязджала па вопыт да нас. Стажыроўка працягвалася некалькі дзён, за гэты час каардынатары праектаў з Латвіі наведалі Пастаўскі і Глыбоцкі раёны, Полацк і Наваполацк. Але першай, хто сустрэў замежных гасцей, стала менавіта Браслаўшчына.

Знаёмства з нашым раёнам, яго традыцыямі і багаццем пачалося на пасяджэнні ў райвыканкаме. Гасцей з Латвіі вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская і пад яе началам адбыўся круглы стол па абмене вопытам.
− З улікам тых шматгадовых напрацовак у накірунку рэалізацыі міжнародных праектаў, якія мы на сёння маем, гатовы падзяліцца з замежнымі гасцямі вопытам і ўзяць нешта ад іх, − зазначыла Ніна Антонаўна. – Многія сумесныя праекты рэалізуюцца паміж Браслаўшчынай і рэгіёнамі Латвіі. Гэту сустрэчу мы планавалі для таго, каб вы ўбачылі тое, над чым мы працуем. Увогуле ж, наш край даражыць добрымі адносінамі і заўсёды гатовы да супрацоўніцтва.


Пасля невялікага экскурса па Браслаўшчыне, падчас якога Ніна Антонаўна расказала пра гісторыю краю, чым ён славіцца і багаты, гутарка пайшла пра міжнароднае супрацоўніцтва ў розных сферах.

Падрабязна на гэтым спынілася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Спірыдонава. Паміж Браслаўшчынай і іншымі рэгіёнамі замежных краін заключаны 16 дагавароў пра супрацоўніцтва. Гасцям з Латвіі цікава было паслухаць пра сумесныя міжнародныя праекты, якія ладзяцца ў сферах адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту. Гэта і “БелЛа – Дзвіна-2”, “Віва Браслаў”, “Фарміраванне здаровага ладу жыцця ў прыгранічных раёнах Латвіі і Беларусі” і многія іншыя. На чарзе маштабны праект тэхнічнай дапамогі ЕС “Суседская дарога”, які прадугледжвае правядзенне работ па паляпшэнні дарожнай інфраструктуры на прыгранічным беларуска-латвійскім участку аўтадарогі Каплава-Плюсы.

Дастаткова цікавы праект “Стварэнне ўмоў для даступнага пярвічнага медыцынскага абслугоўвання на тэрыторыі Даўгаўпілскага краю і Браслаўскага раёна ” пачаў рэалізоўвацца ў мінулым годзе паміж Браслаўскай ЦРБ і ФАПамі Даўгаўпілскага рэгіёну. Пра яго падрабязна расказаў галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Макарэвіч. Кожны год па аказанне медыцынскіх паслуг да нас прыязджае шмат жыхароў Латвіі. Каб зрабіць дапамогу ім яшчэ больш якаснай і створаны гэты праект. Праведзена камп’ютарызацыя ўстаноў двух бакоў. Такім чынам, калі пацыент з Латвіі трапляе на лячэнне ў ЦРБ, наш урач звязваецца з латвійскімі калегамі і ўжо яны могуць падзяліцца вопытам лячэння, даць тлумачэнні па захворванні. І гэта толькі адзін бок, другі – сумесныя сустрэчы па абмене вопытам.

Таксама на пасяджэнні пра некаторыя праекты, якія рэалізаваліся ці дзейнічаюць зараз у раёне, расказала іх куратар Галіна Паніч, а старшыня БРГАТС “Еўрарэгіён “Азёрны край” Юлія Герцава паведаміла пра дзейнасць свайго грамадскага аб’яднання і падзялілася новымі ініцыятывамі.
Пасля круглага стала бліжэй пазнаёміцца з Браслаўшчынай госці змаглі падчас наведвання музейнага аб’яднання, Браслаўскага філіяла ААТ “Глыбоцкі МКК”, Відзаўскага ДПТК.


Сваё меркаванне пра двухбаковую сустрэчу выказалі і прадстаўнікі Латвіі. У прыватнасці, кіраўнік Латвійскага бюро “Еўрарэгіён”Азёрны край” Ілзэ Стабулніецэ зазначыла:
− Такімі візітамі мы стараемся стварыць новыя партнёрствы, умацаваць сувязі і, безумоўна, абмяняцца вопытам. Сённяшняя сустрэча — новы накірунак у адносінах з Браслаўшчынай, наладжванне своеасаблівага маста супрацоўніцтва. Мы атрымалі толькі добрыя ўражанні, вашы напрацоўкі будуць карысны нашым каардынатарам праектаў, якія, думаю, накіраваны на далейшае супрацоўніцтва.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара

Рубрики: Международное Сотрудничество

Страны: Беларусь Латвия Литва


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах