Наш неназойлiвы прыдарож­ны сэр­віс…

16.02.2014 - Новости

Наш неназойлiвы прыдарож­ны сэр­віс…

Аб’­ек­таў пры­да­рож­на­га сэр­ві­су на Гро­дзен­шчы­не быц­цам і ня­ма­ла, ад­нак да­лё­ка не ўсе з іх ад­па­вя­да­юць су­час­ным па­тра­ба­ван­ням. Больш за тое, шэ­раг аб’­ек­таў з’яў­ля­ец­ца пры­да­рож­ны­м… толь­кі на па­пе­ры, паведамляе "Звязда".

З 70 крам, ад­не­се­ных да аб’­ек­таў пры­да­рож­на­га сэр­ві­су, 30 раз­ме­шча­ны ў на­се­ле­ных пунк­тах, па­ве­дам­ляе Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці. Пры­чым так і не ўда­ло­ся вы­зна­чыць кры­тэ­рый, па якім гэ­тыя аб’­ек­ты ста­лі пры­да­рож­ны­мі. Рэ­жым іх ра­бо­ты і та­вар­ны асар­ты­мент ні­чым не ад­роз­ні­ва­юц­ца ад звы­чай­ных ганд­лё­вых пунк­таў па аб­слу­гоў­ван­ні мяс­цо­вых жы­ха­роў. А та­ва­раў «пер­шай не­аб­ход­нас­ці» для аў­та­ама­та­раў там не пра­да­юць.

Аб’­ек­таў пры­да­рож­на­га сэр­ві­су з усім комп­лек­сам па­слуг (АЗС, стан­цыя тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, мый­ка, гас­ці­ні­ца, пунк­ты гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня і су­вя­зі) прак­тыч­на ня­ма. 12 пунк­таў тэх­аб­слу­гоў­ван­ня фак­тыч­на з’яў­ля­юц­ца шы­на­ман­таж­ны­мі май­стэр­ня­мі, што пра­цу­юць у аб­ме­жа­ва­ным рэ­жы­ме. Пунк­ты ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі на аў­та­да­ро­гах Гро­дзен­шчы­ны ад­сут­ні­ча­юць уво­гу­ле. На не­ка­то­рых тра­сах на пра­ця­гу 30-50 кі­ла­мет­раў не су­стрэ­неш ні­вод­най гра­мад­скай пры­бі­раль­ні. А тыя, што ёсць, зна­хо­дзяц­ца, за рэд­кім вы­клю­чэн­нем, у ан­ты­са­ні­тар­ным ста­не.

Пры гэ­тым, ад­зна­ча­юць у Ка­мі­тэ­це дзярж­кант­ро­лю, жа­дан­не ін­вес­та­ваць у пры­да­рож­ны сэр­віс на­ты­ка­ец­ца на пэў­ныя пе­ра­шко­ды. На­прык­лад, у Лід­скім ра­ё­не для бу­даў­ніц­тва та­ко­га аб’­ек­та (гас­ці­ніч­ны комп­лекс з ахоў­най ста­ян­кай) у ліс­та­па­дзе 2010 го­да бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на ТАА «Са­ят» з удзе­лам ра­сій­скіх і бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян. Мер­ка­ва­ла­ся, што аб’­ём ін­вес­ты­цый (іх улас­ных срод­каў) на рэа­лі­за­цыю гэ­та­га пра­ек­та скла­дзе ка­ля 3 міль­ё­наў до­ла­раў. Але… Пер­ша­па­чат­ко­ва пла­на­ва­ла­ся па­бу­да­ваць аб’­ект по­бач з АЗС ка­ля вёс­кі Кян­ці, але гэ­ты ўчас­так не быў за­цвер­джа­ны абл­вы­кан­ка­мам. Уза­мен ін­вес­та­рам пра­па­на­ва­лі ўчас­так на 157-м кі­ла­мет­ры аў­та­да­ро­гі Мінск—Грод­на: у ле­се, на ня­ўдо­бі­цы, да­ле­ка­ва­та ад пры­да­рож­най па­ла­сы. Вы­дзя­лен­не гэ­та­га ўчаст­ка ўзгад­ні­лі толь­кі праз 4 ме­ся­цы пас­ля па­да­чы ін­вес­та­рам за­явы. Ад­нак у хо­дзе пра­ек­та­ван­ня вы­свет­лі­ла­ся, што яго нель­га вы­ка­рыс­таць па пры­зна­чэн­ні, і та­му па­тра­бу­ец­ца пе­ра­нос аб’­ек­та на 60 мет­раў.

У 2011 го­дзе ТАА «Са­ят» рас­пра­ца­ва­ла пра­ект бу­даў­ніц­тва аб’­ек­та і на­кі­ра­ва­ла яго прад­пры­ем­ству «Дзярж­бу­дэкс­пер­ты­за» па Гро­дзен­скай воб­лас­ці на па­за­ве­да­мас­ную экс­пер­ты­зу. Экс­перт­нае за­клю­чэн­не вы­да­лі толь­кі ў кра­са­ві­ку 2012 го­да. Пры­чы­най пра­ма­ру­джан­ня ста­ла ад­мо­ва ва ўзгад­нен­ні пра­ек­та аб­лас­ной Дзяр­жаў­та­інс­пек­цы­яй — яна за­па­тра­ба­ва­ла ўста­на­віць ка­ме­ры ві­дэа­на­зі­ран­ня і ін­фар­ма­цый­нае па­но з рэ­кла­май на тэ­му бяс­пе­кі ру­ху. У вы­ні­ку ТАА «Са­ят» ле­тась ад­мо­ві­ла­ся ад рэа­лі­за­цыі гэ­та­га пра­ек­та без кам­пен­са­цыі больш чым 500 міль­ё­наў руб­лёў па­не­се­ных за­трат.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Рубрики: Проблема

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах