Настальгічныя туры на Палессе

10.08.2014 - Новости

Настальгічныя туры на Палессе

Настальгічныя туры на Палессе – перспектыўны напрамак для развіцця турызму ў рэгіёне, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Ураджэнцы рэгіёну хочуць павандраваць па родных старонках, а іх нашчадкі – пабачыць радзіму бацькоў. Краязнаўца Эдвард Злобін, які на прафесіянальным узроўні займаецца настальгічным турызмам, адзначае, што гэты напрамак больш важны за агра- ды экатурызм, якія могуць быць дадаткам у рэгіянальнай турыстычнай інфраструктуры:

– Гэтая тэма ніколі не будзе вычарпаная. Я ўжо з’яўляюся сведкам, калі прыязджаюць унукі і праўнукі, якія нават не ведаюць, што тут такое, яны паказваюць пальцам на мапе – сюды трэба паехаць, бо ў сям’і існуе легенда. Ёсць людзі, якія прыязджаюць, іх продкі выехалі з Пінска яшчэ да рэвалюцыі, з тых часоў, гэта ўжо праўнукі. І людзей не проста цягне, ёсць нейкі абавязак прыехаць у тое месца, дзе былі іх продкі, адкуль родам іх бабулі і дзядулі, адкуль пайшоў іх род.

Паводле краязнаўцы, такія турысты едуць у Пінск ды агулам на Палессе – з Ізраілю і краін Захаду, але не выключэнне і постсавецкія краіны. Такая група наведае горад над Пінай ўжо на наступным тыдні.

Пятро Савіч

Рубрики: Тенденции Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах