Натоўпы з бел-чырвона-белымі сцягамі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску можна будзе пабачыць 1-га лютага

29.01.2014 - Новости

Натоўпы з бел-чырвона-белымі сцягамі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску можна будзе пабачыць 1-га лютага

А на наступны дзень – штурм Дома Ураду. Усё гэта будзе рабіцца па замове Міністэрства культуры ў межах здымак фільму «Авель». Фільм задуманы як вялікі нацыянальны праект, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

 

„Неабходнасць стварэння добрага айчыннага кінапрадукту існуе”, – кажа дырэктар Цэнтру сацыяльных інавацый Леанід Каліценя. На яго думку, кіно выхоўвае грамадзян, а замежнае кіно выхоўвае не беларусаў. Але асобныя нацыянальныя праекты ня могуць змяніць сітуацыю:

- Мінкульту і Беларусьфільму даўно пара вызначацца. Калі яны хочуць супернічаць з Галівудам – сцяг у рукі, толькі, хутчэй за ўсё, нічога не атрымаецца. Калі яны хочуць вырашаць праблемы сучаснага нацыябудаўніцтва, то трэба назапашыць структуру мясцовай вытворчасці кіно ў Беларусі.

Больш перспектыўна падтрымліваць невялікія творчыя ініцыятывы, бо ў сучасным свеце ствараць кіно можа кожны, кажа Леанід Каліценя, і нагадвае, як два гады таму 22-гадовы Кірыл Нонг зняў кароткаметражны баявік за дзве з паловай тысячы даляраў.

Ірына Лапцік

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах