https://www.traditionrolex.com/8
<p>Звароты па візы арганізатары фестывалю прымаюць толькі да канца гэтага тыдня.</p>

<div style="position: absolute; left: -99999px;">Звароты па візы арганізатары фестывалю прымаюць толькі да канца гэтага тыдня.<br />
<br />
Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/vizavaya-padtrymka-basovishcha-u-mensku/</div>

Наведвальнікі фестывалю «Басовішча» з Мінска атрымалі візавую падтрымку – урэшце спробы дамовіцца з польскім пасольствам прынеслі станоўчы вынік.

Уся неабходная інфармацыя ёсць на старонцы «Басовішча».

 Раней групавыя візы ў Польшчу на фестываль пачалі афармляць у польскіх консульствах, прыгадвае старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў, аднаго з арганізатараў фестывалю, Ганна Пякарская:

 З візамі, я думаю, усе тыя, хто сочыць, ведаюць, што ў Гродне мы ўжо атрымалі і завяршылі набор заявак. У Брэсце яшчэ, думаю, можна даслаць заяўкі, калі будзеце патрабаваць нейкія запрашэнні ці штосьці яшчэ, то мы без праблем вам гэта напішам.

Толькі што атрымалі цудоўную інфармацыю і адразу вам яе пераказваем. Усе, хто хоча атрымаць візавую падтрымку з пасольства ў Мінску, дасылайце заяўкі на адрас: vizy@basowiszcza.org, ужо дзейнічае! Да імэйла далучыце такую інфармацыю:

1) імя і прозвішча,

2) дата нараджэння,

3) адрас,

4) кантактны нумар,

5) нумар пашпарту,

6) дата выдання і прыдатнасці пашпарту.

ЗАЯЎКІ ПРЫМАЕМ ТОЛЬКІ ДА 21.06, 21.00»

 Сярод хэдлайнераў «Басовішча-2015» Лявон Вольскі, Brutto, таксама ўжо вядома пра ўдзел гурта Akute. У праграме таксама ёсць Dzieciuki з Гродна і Yegor Zabelov Trio з Мінска, польскія гурты Lao Che і Ostrov.

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» ў 2015 годзе традыцыйна будзе праходзіць на лясной паляне ў Борыку каля мястэчка Гарадок непадалёк ад беларуска-польскай мяжы ў самай сярэдзіне лета – 17-18 ліпеня.

 Фэст «Басовішча» бясплатны. Цягам некалькіх апошніх гадоў у арганізатараў паўставалі складанасці з дамовай на візавую падтрымку, у тым ліку па той прычыне, што наведвальнікі фэсту не маюць квіткоў і праз гэта пасольства аніякім чынам не можа спраўдзіць намеры таго, хто звяртаецца па візу.

«Басовішча» ладзяць у сярэдзіне лета ўжо трэцяе дзесяцігоддзе. Без залішняй сціпласці фэст можа называць сябе культавым. Асаблівую ўнікальную атмасферу на лясной паляне каля мястэчка Гарадок фармуюць з пакалення ў пакаленне ўсё новыя арганізатары фэсту з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы.

Racyja.com

https://www.traditionrolex.com/8