https://www.traditionrolex.com/8
<p>Эканаміст Леанід Заіка тлумачыць, чаму ў сталіцы гатэлі штогод будуюцца, а попыту на іх няма, паведамляе <a href="http://www.racyja.com/ekanomika/navoshta-mensku-pustyya-gateli/"><u>Беларускае Радыё Рацыя.</u></a></p>

За тры месяцы 2015 году загрузка менскіх гатэляў склала ў сярэднім 31-32%, паведаміў начальнік упраўлення бытавога і гатэльнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юрый Натычка.

Па яго словах, паведамляе БелаПАН, у 2014 годзе загрузка гатэляў складала прыкладна 50%, падчас чэмпіяната свету па хакеі ў траўні мінулага году – 82%.

Зараз у Менску працуе 45 гатэляў на 9,5 тысяч месцаў. У бліжэйшыя два гады ў сталіцы мяркуецца адкрыць яшчэ 15 гатэляў на 4 тысячы месцаў.

Леанід Заіка: У нас паўтараецца пекінская гісторыя. Прыкладна 30 гадоў назад кітайцы гэдак жа набудавалі мноства буйных і дарагіх гатэляў. У асноўным разлік быў на замежнікаў для прыцягнення заходніх бізнесменаў. На старце ў Кітаі была такая ж загрузка гатэляў – каля 30 адсоткаў. Але Беларусь – не Кітай. Гатэлі, якія пабудаваны тут, не для беларусаў і не для іх кішэняў. Хочацца запытацца: “Спадары, навошта вы будуеце такія шыкоўныя гатэлі, калі просты беларус там не можа нават спыніцца?» Таму будаўніцтва гатэляў – гэта тыпічны прыём, які прымяняе мясцовая бюракратыя для стварэння кантактнага поля з замежнай бюракратыяй. Казаць пра тое, што гатэлі пабудаваны пад правядзенне ў Менску буйных міжнародных спаборніцтваў, таксама не даводзіцца. Народу трэба вучыцца, а не хакей глядзець. Але, калі для нас прадстаўляе інтарэс пузаты дзядзька з Галяндыі, які прызджае сюды ды п’е піва, і мы лічым гэта поспехам у развіцці міжнародных сувязяў, то няхай гэта застанецца пры тых, хто так думае.

РР: Адным словам, вы лічыце, што сталіцы не патрэбна столькі гатэляў?

Леанід Заіка: Натуральна! Гатэлі павінны быць на розны густ, а з буйных – два-тры канкурэнтныя. У мяне наогул выклікае здзіўленне і абурае, калі будуюць столькі гатэляў, а ў бальніцах людзі ляжаць у калідорах. Краіна ідзе не па таму шляху.

РР: За кошт чаго выжываюць гатэлі, калі ў іх амаль няма кліентаў?

Леанід Заіка: Я так мяркую, што багатыя людзі ўкладвалі грошы ў будаўніцтва ў надзеі на перспектыву. Калі ў чалавека ёсць мільярд, ён можа пабудаваць альбо гатэль, альбо бальніцу. Праўда, наконт бальніц у багацеяў ідэй чамусьці не з’яўляецца.

Кастусь Заблоцкі

https://www.traditionrolex.com/8