<p>17 сакавіка (нядзеля) 2013 г. а 15 гадзіне ў музейна-выставачным комплексе ДУ “<a href="http://zaslauje.livejournal.com/4758.html?mode=reply#add_comment"><u>Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе</u></a>” (вул. Рынкавая, д.4, г. Заслаўе) адбудзецца адкрыццё выставы “Ромб.Крыж.Кола”, дзе можна будзе пабачыць ручнікі з усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.</p>

Стараверскія вышываныя, слуцкія пераборныя, мядзельскія браныя, заходнепалескія паласатыя, знакамітыя неглюбскія і шмат іншых ручнікоў, пададзеных са збораў Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава, Мінскага абласнога краязнаўчага музея, а таксама фондаў ГКМЗ “Заслаўе”.

У праграме адкрыцця:
- спевы Наталлі Матыліцкай, фальклорнага гурта GUDA, а таксама навучэнцаў Школы традыцыйнага мастацтва пры гурце GUDA;
- карагоды і масленічныя прысмакі;
- развагі пра беларускі ручнік даследчыкаў Марыі Віннікавай, Таццяны Гаранскай, Пятра Цалкі і інш.


Выстава працягнецца да 17 красавіка 2013 г.