Новую пазнавальна-забаўляльную праграму распрацаваў музей у Івянцы на Валожыншчыне

30.01.2014 - Новости

Новую пазнавальна-забаўляльную праграму распрацаваў музей у Івянцы на Валожыншчыне

Пазнавальна-забаўляльная праграма “Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец” на тры і больш гадзін верне гасцей пасёлка ў мінулае, дасць магчымасць дакрануцца да гісторыі.

Дарэчы, “старасвецкім мястэчкам” Івянец назваў вядомы пісьменнік-белетрыст Ядвігін Ш., жыццё якога звязана з валожынскімі мясцінамі.

Як расказала Край.бай дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч, праграма ўжо падрыхтавана і чакае апрабацыі. Ёсць заяўкі ад адной з мінскіх турыстычных фірм на 1 і 2 лютага.

Калектыў музея працуе ў творчым тандэме з работнікамі мясцовага Дома культуры і прыватнага кафэ.

Субяседніца адзначыла, што праграма пазнаёміць гасцей з жыццём і бытам мястэчка. Пачнецца яна з вандроўкі па вуліцах мястэчка, са знаёмства з трыма храмамі: касцёлам святога Міхаіла Архангела, касцёлам святога Аляксея і царквой святой Еўфрасінні Полацкай.

Затым экскурсанты завітаюць у музей, дзе на сённяшні дзень дзейнічаюць тры пастаянныя экспазіцыі: “Мінулае і сучаснасць Івянца”, “Кераміка. Традыцыі і сучаснасць” і “Творчасць разьбяра па дрэве Апалінарыя Пупко”.

Побач з музеем размешчаны Цэнтр рамёстваў, дзе працуюць майстэрні “Ткацтва” і “Ганчарня”. Майстры-метадысты пакажуць працэс стварэння вырабаў. У гасцей будзе магчымасць і самастойна папрацаваць за ткацкім станком і на ганчарным крузе. Яны змогуць набыць сувеніры ручной работы.

Пасля група накіруецца на тэрыторыю сядзібна-паркавага комплексу па вуліцы Прамысловай – уладанне апошняга гаспадара Івянца Пятра Дарагунцава.

Валянціна Адамовіч адзначыла, што ля брамкі гасцей будуць сустракаць гаспадар з паненкай і музыкі, частаваць цукеркамі мясцовай кандытарскай фабрыкі і “чаркай-шкваркай”.

Менавіта на тэрыторыі сядзібы разгорнецца асноўная частка забаўляльнай праграмы. Тут наведвальнікам прапануюць рухомыя беларускія народныя гульні і конкурсы, спевы пад гармонік. А потым усіх чакае “шляхетны абед”. Сярод іншага ў меню – традыцыйныя івянецкія пончыкі з гарбатай на травах.

У зімовы час “разынка” праграмы – катанне на санях.

Валянціна Адамовіч упэўнена, што госці правядуць час не дарма, а весела і пазнавальна, у іх застануцца самыя лепшыя ўражанні ад старасвецкага мястэчка.

Наталля ШТЭЙНЕР

Рубрики: Анимация В Беларуси Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах