https://www.traditionrolex.com/8

Дом Фішэра распачынае сэрыяю імпрэз новага  фармату.

Пачынаючы з 10-га лютага там пройдуць тры творчыя сустрэчы з вядомым мастаком Алесем Пушкіным, прысьвечаныя розным тэмам!

Чакаецца шмат цікавага, новага і невядомага.

Акрамя таго ў сустрэчах прымуць удзел музыкі і вядомыя літаратары!

10 лютага, 19:00
"Сустрэча з Шапэнам..."
Прэзэнтацыя партрэта Ф. Шапэна, аўтар Алесь Пушкін.
Музыку Ф. Шапэна выканаюць Аляксандра Клінцэвіч, Ганна Ахрэм.

17 лютага, 19:00
"Таямніцы Сынковіцкай царквы"
Трыптых Алеся Пушкіна. Пры ўдзеле навуковага кіраўніка па рэстаўрацыі Сынковіцкай царквы Архангела Міхаіла прафесара Генадзя Лаўрэцкага

23 лютага, 19:00
"Размова вакол прозы Юрыя Станкевіча"
да 70-годзьдзя пісьменьніка.
У літаратурнай імпрэзе возьмуць удзел:
Барыс Пятровіч
Уладзімір Някляеў
Леанід Галубовіч
Пятро Васючэнка
Ціхан Чарнякевіч
Зьміцер Вішнёў
Ганна Кісьліцына
Наталка Бабіна

https://www.traditionrolex.com/8