https://www.traditionrolex.com/8
<p>16 мая 2015 года музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2015».</p>

<p> </p>

У праграме:
Гарадская ратуша

З 18.00 да 20.00

ЯК МАГІСТРАТ ГОРАДАМ КІРАВАЎ

- Займальнае падарожжа па залах Нясвіжскага магістрата, сустрэчы з гістарычнымі персанажамі, інсталяцыі, ролевыя гульні і віктарыны.

Кошт квітка:
школьнікі і студэнты: 20 000 беларускіх рублёў
дарослыя: 40 000 беларускіх рублёў.

Палацавы ансамбль

З 20.00 да 23.00

ТРЫ КНЯГІНІ  ТРЫ ЭПОХІ

- Музычна-містычнае падарожжа ў часе па палацавых інтэр'ерах;
- займальныя конкурсы і ўяўленні, музыка і танцы, смачная княжацкая ежа і напоі;
- у завяршэнні вечара  баль у гонар цудоўных лэдзі: Барбары Радзівіл, Францішкі Уршулі Радзівіл і Марыі Дароты дэ Кастэлян дэ Талейран Радзівіл;
- у праграме ўдзельнічаюць: ансамбль старадаўняй музыкі «Кантабіле», ансамбль салістаў «Парціта», школа старадаўніх танцаў «Залаты двор», этна-панк-гурт «Нагуаль», акцёры, артысты-рэканструктары, салісты Музычнага дома «Класіка» і інш.

Кошт квітка:
школьнікі і студэнты: 60 000 беларускіх рублёў
дарослыя: 120 000 беларускіх рублёў.

https://www.traditionrolex.com/8