Орля запрашае на сустрэчу з беларускай культурай

31.08.2014 - Новости

Орля запрашае на сустрэчу з беларускай культурай

Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы» пройдзе ў мясцовасці Орля, што на Падляшшы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.  «Гэта традыцыйнае завяршэнне летняга перыяду ў Арлянскай гміне», – кажа войт гміны Орля Пётр Сэльвесюк.

– Гэта адзін з найбуйнейшых беларускіх фэстаў на Падляшшы, у гэтым годзе крыху зменены фармат – пачатак у суботу, а не ў нядзелю, для таго каб можна было адпачыць і пасля фэсту. Цяпер запрашаем не ў нядзелю, а ў суботу!

Выступяць беларускія калектывы з Падляшша ды калектыў «Бяседа» з Беларусі. Будуць шматлікія стэнды са стравамі ды кнігамі. Пройдзе выстава праекта «Вяртанне ў мінулае».

«Арлянскія сустрэчы» з беларускай культурай пройдуць у цэнтры Орлі перад сінагогай. Пачатак у 15 гадзін.

Давід Гайко

Рубрики: Фестивали

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах