https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава «Сімфонія душы» адкрыецца 14 сакавіка ў Гродзенскай выставачнай зале, паведамляе <a href="http://www.t-styl.info/by/116/news/12407/"><u>«Твой стыль».</u></a></p>

Марына Эльяшэвіч спрабуе сябе ў вельмі сучасным мастацкім кірунку, які набліжае гледачам невычэрпнае багацце традыцыйных метадаў жывапісу Далёкага Усходу. На выставе шырока прадстаўленыя яе жывапісныя творы ў жанры пейзажу, партрэта, алегарычных і сімвалічных сюжэтаў.

На думку кітайскіх экспертаў, мастачка мае здольнасць вельмі жыва перадаваць самыя розныя эмацыйныя ўражанні ад вобразаў прыроды, людзей, птушак і жывёл.

З кожнай новай выставай мастачка пашырае дыяпазон тэматычных і тэхнічных інавацый, але ніколі не падпарадкоўваецца нязменным усходнім узорам. Знаёмства з імі толькі падмацоўвае жаданне Марыны Эльяшэвіч ствараць нешта сваё і непаўторнае.

У часе выставы ў Гродзенскай выставачнай зале Марына Эльяшэвіч правядзе некалькі майстар-класаў па вывучэнні асноў кітайскага жывапісу для розных узроставых груп гарадзенцаў.

Адкрыццё выставы «Сімфонія душы» – 14 сакавіка ў 17.00.

Уваход вольны.

https://www.traditionrolex.com/8