https://www.traditionrolex.com/8
<p>5 чэрвеня ў выставачнай зале музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» пройдзе адкрыццё выставы мастацкай суполкі «Абуджэнне».</p>

<p>Ужо некалькі гадоў мастакі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка арганізоўваюць выставы ў розных раённых цэнтрах Беларусі і актыўна развіваюць тэматыку, звязаную з гістарычным мінулым і сучасным жыццём роднай краіны.</p>

<p>Асаблівую ўвагу яны надаюць беларускім краявідам, падкрэсліваючы іх каларыстычнае багацце, а таксама рэалістычныя, рамантычныя і сімвалічныя рысы, характэрныя для беларускай прыроды.</p>

Падчас адкрыцця выставы яе ўдзельнікі правядуць на вялікай палацавай пляцоўцы святочны мастацкі майстар-клас. Мастакі стануць удзельнікамі тэатралізаванага фестывалю, а затым, яны будуць маляваць пейзажы, выконваць партрэты з натуры, рабіць гістарычныя замалёўкі, навеяныя жывой атмасферай палацавага комплексу.

Выстава будзе працягвацца да канца месяца.

https://www.traditionrolex.com/8