Пінску спрабуюць вярнуць гістарычны выгляд

20.07.2014 - Новости

Пінску спрабуюць вярнуць гістарычны выгляд

З нагоды берасцейскіх абласных «Дажынак–2014», якія сёлета адбудуцца ў Пінску, гарадскія ўлады вырашылі ўсталяваць гістарычную справядлівасць. У самым цэнтры горада над Пінай ідзе будаўніцтва знесенага ў канцы 1970-х гадоў гатэля, які значыўся на вуліцы Леніна пад нумарам адзін. З тых часоў нумарацыя пачыналася з лічбы два, а на месцы старажытнага будынка раслі кветкi, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Вяртанне знішчанай спадчыны мясцовыя аматары мінуўшчыны і прадстаўнікі грамадскасці вітаюць, але, на думку краязнаўца Эдварда Злобіна, трэба змяняць увесь выгляд пешаходнай зоны ў гістарычным цэнтры:

–  Калі турысты ці госці горада праходзяць па ўлюбёных месцах, у іх узнікае шмат пытанняў. Штосьці спрабуюць падрамантаваць, правесці рэстаўрацыю. Але вуліца, якая была калісьці аб’яўлена пешаходнай, так ёй і не стала. Гэта заўсёды скопішча транспарту, тут лёгка можна пад матацыкл патрапіць ці аўтамабіль. Для таго, каб зацікавіць тых жа людзей, якія гуляць па горадзе, магчымасцю лепшага ўспрымання горада, трэба змяніць старое пакрыццё на вуліцы, замяніць гэтыя дапатопныя электрычныя ліхтарныя слупы, якія проста не ўпісваюцца ў атмасферу старога горада.

У гарадскім архітэктурным упраўленні адзначаюць, што яшчэ ў 2007 годзе быў зацверджаны план капітальнай рэстаўрацыі галоўнай гарадской плошчы і гістарычнай зоны, але ягонае ажыццяўленне вядзецца з паступленнем фінансаў.

Пятро Савіч

Рубрики: Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах