https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong><a href="http://www.numbeo.com/quality-of-life/region_rankings.jsp?title=2016&;region=150" style="line-height: 1.6em;" target="_blank">Numbeo</a><span style="line-height: 1.6em;"> — праект, які збірае звесткі пра розныя аспекты жыцця ў краінах свету. Сайт збірае дадзеныя пра краіны па 8 крытэрыях. Гэта кошт жыцця, цэны на ўласнасць, узроўні загружанасці дарог, узровень злачыннасці, аховы здароўя, забруджвання навакольнага асяроддзя, якасць жыцця і кошт падарожжа. З прыходам новага года сайт абнавіў інфармацыю пра краіны. </span></strong></p>

Узровень жыцця

У першай тройцы па ўзроўні жыцця знаходзяцца Цюрых (Швейцарыя), Эдынбург (Вялікабрытанія), Мюнхен (Германія). Мінск знаходзіцца на 48-м месцы, перад ім знаходзіцца Бухарэст (Румынія), а пасля Мінска — Рым. Кіеў знаходзіцца на 52-м, Масква — на апошнім.

Індэкс пакупніцкай здольнасці

Першую тройку ўзначальваюць Цюрых (Швейцарыя), Жэнева (Швейцарыя) і Мюнхен (Германія). Мінск знаходзіцца на 52-м месцы з 54. Перад Мінскам  Скоп'е (Македонія), пасля Кіеў. Масква стаіць на 42-м месцы.

Індэкс бяспекі

Нягледзячы на візуальна вялікую колькасць праваахоўнікаў, Мінск пакуль яшчэ не дацягвае да першай тройкі і знаходзіцца на 6-м месцы. Першую тройку ўзначальваюць Мюнхен (Германія), Цюрых (Швейцарыя) і Транхейм (Нарвегія). Перад Мінскам знаходзіцца Тымішаара (Румынія), пасля — Рэйк'явік (Ісландыя). Варшава на 9-м, Кіеў на 34-м, Масква на 39-м. На апошнім месцы — Турын (Італія).

Індэкс аховы здароўя

Мінск знаходзіцца на 38-м месцы. Яго абагнала Варшава, за Мінскам знаходзіцца Санкт-Пецярбург (Расія). Першыя тры месцы — Мюнхен (Германія), Транхейм (Нарвегія) і Вена (Аўстрыя). На апошнім месцы знаходзіцца Дублін (Ірландыя). Масква і Кіеў падзялілі 44-е і 45-е месцы. Вільня знаходзіцца на 24-м месцы.

Індэкс спажывецкіх цэн

Самы высокі індэкс у Цюрыха (Швейцарыя), за ім ідзе Жэнева (Швейцарыя) і Транхейм (Нарвегія). Мінск заняў 40-е месца з 54, Варшава знаходзіцца перад, пасля — Гданьск (Польша). Кіеў знаходзіцца на 53-м, Масква — на 34-м месцы.

Cуадносіны кошту нерухомасці да даходаў

Самы высокі індэкс у Вялікабрытаніі. Пасля туды ўваходзяць Кіеў і Масква. Мінск знаходзіцца на 4-м месцы. Вільня на 14-м, Варшава на 19-м. Апошняе месца займае Рэйк'явік (Ісландыя). 

Таксама на сайце праекта можна параўнаць індэксы аўтамабільнага трафіку, забруджвання і клімату.
 

nn.by

https://www.traditionrolex.com/8