Пабачыў свет «Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны»

17.08.2014 - Новости

Пабачыў свет «Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны»

Серыя кніжак «Гарадзенская бібліятэка» папоўнілася новым выданнем – «Каляндарным краязнаўчым даведнікам Гарадзеншчыны». Укладальнік даведніка Уладзімір Хільмановіч – сталы аўтар Беларускага Радыё Рацыя.

У кнізе чытачы знойдуць не толькі даты жыцця вядомых нацыянальных дзеячоў, але і значныя падзеі Панямоння. Расказвае аўтар:

– Мой прынцып – уключаць у календары толькі тых, хто ўжо адышоў у іншы свет. Таму жывых рупліўцаў-дзеячоў у маім каляндарным даведніку вы не знойдзеце. Я зычу, каб яны яшчэ не хутка трапілі ў такія выданні. З іншага боку, калі ёсць нейкія адметныя падзеі, даты, то гэтыя людзі прысутнічаюць, як, напрыклад, Алесь Белакоз, калі згадваецца дата заснавання знакамітага нашага Гудзевіцкага літаратурна-этнаграфічнага музея.

Аўтар-укладальнік спадзяецца, што ягоная кніжка будзе цікавай не толькі сталым краязнаўцам, але і вучнёўскай моладзі, якая цікавіцца нашым мінулым. Выданне дапоўнена імянным  даведнікам.

Яго публічная прэзентацыя запланавана на верасень.

Якуб Сушчынскі

Рубрики: Презентации

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах