Пад Брэстам рэканструявалі баі 1-й Сусветнай вайны (фота)

15.12.2013 - Новости

Пад Брэстам рэканструявалі баі 1-й Сусветнай вайны (фота)

У парку каля сядзібы Нямцэвіча ў Скоках змагаліся немцы і расіяне, паведамляе Еўрарадыё.

Рэканструкцыя пазіцыйных баёў 1916–1917 гадоў адбылася ў рамках ваенна-гістарычнага фестывалю, прысвечанага 96-м угодкам падпісання Брэсцкага перамір’я.  Паводле звестак, знойдзеных нядаўна ў баварскіх каралеўскіх архівах, яно было падпісана менавіта ў Скокаўскім палацы 15 снежня 1917 года і падрыхтавала падпісанне ўвесну наступнага года поўнамаштабнай мірнай дамовы.

У фестывалі ўзялі ўдзел 12 ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі і Украіны. За рэканструкцыяй баёў назіралі  каля тысячы мясцовых жыхароў.

Сёлета фестываль ладзіцца ў другі раз. 16 снежня адбудзецца навуковая канферэнцыя, у якой бяруць удзел каля паўсотні чалавек.

 

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах