Падзеі ва Украіне адбіліся на польскім турбізнесе

13.08.2014 - Новости

Падзеі ва Украіне адбіліся на польскім турбізнесе

Польскі турыстычны бізнес адчуў на сабе наступствы палітычнай сітуацыі ва Украіне, у тым ліку ў Крыме. Калі раней гэты кірунак адпачынку быў дастаткова папулярным, у тым ліку з прычыны яго таннасці, то цяпер у той жа Крым выпраўляюцца толькі адзінкі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

«Можна сказаць, што гэты напрамак закрыты для нас», – адзначае Яўген Лаўранюк з адной з беластоцкіх турыстычных фірмаў. Паводле яго, сітуацыя не зменіцца да таго часу, пакуль не будзе змен у палітычным пытанні ва ўсходняй суседцы Польшчы:

Можна сказаць, што паўгода паездкі польскіх турыстаў не толькі ў Крым, але і Львоў, Кіеў і іншыя гарады краіны спыніліся. Польскія турысты чакаюць паляпшэння палітычнай сітуацыі і не едуць зараз ва Украіну. А калі едуць, то толькі адзінкі. Наколькі я ведаю ад сваіх калег з іншых турфірмаў, яны не пасылаюць зараз сваіх турыстаў ва Украіну.

Як дадае наш суразмоўца, таксама зменшыўся паток расійскіх турыстаў у Польшчу, а раней, напрыклад, з Калінінградскай вобласці турысты вельмі ахвотна наведвалі Гданьск ды іншыя мясціны.

Што тычыцца беларускага напрамку, то тут бізнес развіваецца добра, а пасля правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску  з’явілася большая зацікаўленасць у наведванні беларускай сталіцы.

Яна Запольская

Рубрики: Проблема

Страны: Украина Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах