Пайшоў з жыцця галоўны фоталетапісец Полаччыны

27.10.2014 - Новости

Пайшоў з жыцця галоўны фоталетапісец Полаччыны

Пайшоў з жыцця вядомы фотамайстар, фоталетапісец Полаччыны Эрнст Цецярэўскі. Інтэлігентны і адукаваны чалавек. Бадай не было ніводнай сур’ёзнай падзеі на Полаччыне, на якой ён не прысутнічаў бы са сваёй фотакамерай. Патрыёт свайго горада і сваёй краіны. Вялікі аматар падарожжаў і актыўнага ладу жыцця, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Развітанне з Эрнстам Цецярэўскім адбудзецца ў аўторак, 28 кастрычніка.

Эрнст Цецярэўскі нарадзіўся ў 1943 годзе ў Полацку. Пасля фізічнага факультэта БДУ працаваў настаўнікам фізікі і астраноміі, інжынерам вылічальнай тэхнікі, фотакарэспандэнтам наваполацкай газеты «Хімік». Публікаваўся ў айчынных і замежных газетах і часопісах. Аўтар некалькіх фотаальбомаў пра Полацк. Удзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх фотаконкурсаў. У Полацку, Наваполацку, Віцебску і Мінску прайшлі яго персанальныя фотавыставы.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах