Палескія турыстычныя маршруты папоўняцца яшчэ адным населеным пунктам

27.04.2014 - Новости

Палескія турыстычныя маршруты папоўняцца яшчэ адным населеным пунктам

У план турыстычных шляхоў плануецца ўнесці вёску Парэчча – малую радзіму прэм’ер-міністра БНР, сенатара Польшчы Рамана Скірмунта і беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Парэчча наведваюць турысты, але вёска адасоблена ад маршрутаў, што замінае развіццю турыстычнага прадукта, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У Парэчча захаваўся парк Рамана Скірмунта з рэдкімі для Беларусі дрэвамі, ягоны завод і некалькі сялянскіх пабудоў. Захаваліся могілкі і вайсковая фартыфікацыя Першай сусветнай вайны і магіла-помнік польскіх жаўнераў. Тут дзейнічае музей «Сядзіба палешука» і Народны музей Яўгеніі Янішчыц. Навакольная прырода, рака Ясельда перадаюць усе фарбы Палесся.

Дырэктар музея Янішчыц Антаніна Сідарук адзначае, што гэта гістарычнае палескае месца, якое даўно патрабуе ўвагі:

Вёска, канешне, гістарычная, што тут гаварыць. Пара ўжо ўключыць Парэчча ў экскурсійны маршрут, бо тут ёсць што паглядзець. Але сорамна за тое, што наш куток закінуты. Мне, як жыхарцы гэтай вёскі, якая нарадзілася, вырасла і працуе тут, вельмі балюча.

У Парэчча, якое знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Пінска, наведваюцца госці з Польшчы, Украіны і Расіі. Па словах Антаніны Сідарук, іх вабіць гэтае мястэчка, яно мае добры турыстычны патэнцыял.

Пятро Савіч

Фота tio.by

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах