Памяць пра стваральніка Коласаўскага музея павінна быць ушанавана

09.02.2014 - Новости

Памяць пра стваральніка Коласаўскага музея павінна быць ушанавана

Паўстагоддзя таму на Палессі пачалася праца па стварэнні літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа. Першыя гады экспазіцыя размяшчалася ў невялічкім школьным пакоі ў Пінкавічах, што на Піншчыне, а ў лістападзе 1990 года музей заняў увесь былы будынак школы, дзе настаўнічаў класік беларускай літаратуры. Менавіта ў Пінкавічах Якуб Колас пачынаў свой творчы і грамадска-палітычны шлях, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што цяпер настаў час годным чынам ушанаваць памяць самаго Івана Калошы.

Таццяна Хвагіна:

– Зрабіў ён той першы Коласаўскі музейчык у нас на Піншчыне. То трэба гэта адзначыць такім чынам, каб пры ўваходзе ў музей была ўшанавана ягоная памяць. Павінен быць у музеі партрэт Калошы і павінна быць там апісана тая праца, тая справа, якую ён зрабіў.

Школа, у якой працаваў Якуб Колас, а цяпер месціцца музей, пабудавана 150 год таму, у 1864 годзе. Нягледзячы на тое, што сам будынак прыцярпеў у савецкія часы капітальную рэстаўрацыю, падмурак застаўся некранутым.

Пятро Савіч

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах