https://www.traditionrolex.com/8

15 красавіка 2015 года ў рэанімацыі 1-й бальніцы на 78-м годзе жыцця памёр даследчык гісторыі беларускай літаратуры, пісьменнік Уладзімір Содаль.

Калі я 28 траўня 2010 года адведаў Кушляны разам з Уладзімірам Содалем, мясцовыя жыхары палічылі мяне за яго сына: «Такі ж сціплы і мажны, як малады спадар Содаль!» Заўважу, што мне былі вельмі прыемныя гэтыя выказванні людзей. Бо спадар Содаль заўсёды з’яўляўся для мяне прыкладам у жыцці і творчасці.

Лічу, что Уладзімір Содаль мог бы мець і званні, як іншыя літаратары. Але, на жаль, пры жыцці, ён не быў ушанаваны належным чынам. Будзем спадзявацца, что спадара Содаля ўшануюць праз некаторы час – за тую вялікую працу, якую ён рабіў усё жыццё, каб папулярызаваць асобу і творчасць нашага выбітнога класіка Францішка Багушэвіча.

Выказваю спачуванні жонцы спадара Уладзіміра – Клары, а таксама дзецям, унукам і праўнуку.

P. S. Калектыў рэдакцыі газеты «Туризм и отдых», партала TIO.BY і выдавецтва «Рыфтур» таксама  смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Содаля. Светлая памяць і вечны супакой!

https://www.traditionrolex.com/8